Корчыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Корчыцы Вялікія)
Вёска
Корчыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Кіганы, Забужкі
Насельніцтва
490 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1642
Паштовы індэкс
225866
Аўтамабільны код
1
Корчыцы на карце Беларусі ±
Корчыцы (Беларусь)
Корчыцы
Корчыцы (Брэсцкая вобласць)
Корчыцы

Ко́рчыцы[1] (трансліт.: Korčycy, руск.: Корчицы) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хідрынскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на поўдзень ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Кобрын-Дзівін. 182 гаспадаркі, 490 жыхароў (2005). Фактычна складаецца з двух вёсак Вялікія Корчыцы (Забужкі) і Малыя Корчыцы (Кіганы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1491: княгіня Фядора (Тэадора) Іванаўна (з роду Рагацінскіх, жонка кн. Івана Сямёнавіча Кобрынскага) запісала с. Корчычы з усімі даходамі манастырскай царкве Св. Спаса ў Кобрыне. Гэтае наданне было пацверджана ў 1512 г. вял. князем ВКЛ і каралём Польшчы Жыгімонтам I Старым, у 1633 г. — яго жонкай каралевай Бонай, у 1647 г. — каралём Уладзіславам IV і г.д.
  • 1549: с. Корчыцы «два жеребіи а Римоновских дымы» і «другой жеребій Здавновских».
  • 1668: Корчыцы – фундушавае сяло Кобрынскай архімандрыі, якое згодна з універсалам Міхаіла Казіміра Паца вызвалялася ад ваенных пабораў і пастою.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім пав., з 1801 г. ў Гродзенскай губ.

  • 1846: 2 вёскі: Корчыцы-Забужкі — 23 двары, 199 жыхароў, і Корчыцы-Кіганы — 12 двароў 93 жыхары, у складзе фальварка Антанін, які быў пабудаваны ў 1839 г. ва ўрочышчы Палонна архіепіскапам мінскім і бабруйскім Антоніем.
  • 1890: вёскі Корчыцы-Кіганы, 421 1/2 дзес. зямлі, і Корчыцы-Забужкі, 601 1/2 дзес. зямлі, Верхалескай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі.
  • 1897: ў в. Кіганы (Корчыцы) 30 двароў, 215 жыхароў, меліся царква на могілках, хлебазапасны магазін; у в. Забужкі (Корчыцы) — 42 двары, 304 жыхары, хлебазапасны магазін.
  • 1911: вёска Корчыцы ў Навасёлкаўскай вол. Кобрынскага павета, 569 жыхароў.
  • 1921: у складзе міжваеннай Польшчы, у Навасёлкаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства, вёскі — Корчыцы Вялікія, 26 двароў, 166 жыхароў, і Корчыцы Малыя, 21 двор, 77 жыхароў. У 1930-я г. працавалі школа і вячэрнія курсы.
  • 1939: у складзе Беларускай ССР
  • 15 студзеня 1940: у Дзівінскім раёне Брэсцкай вобласці
  • 12 кастрычніка 194030 кастрычніка 1959: у Верхалескім сельсавеце
  • 8 жніўня 1959: у Кобрынскім раёне
  • 1940: 64 двары, 315 жыхароў, в. Корчыцы Малыя — 42 двары, 179 жыхароў; працавала пач. школа
  • 19411945: у Вялікую Айчынную вайну Корчыцы акупаваны нямецкімі войскамі з чэрвеня 1941 годзе да ліпеня 1944 годзе
  • 1949: арганізаваны калгасы: імя Варашылава ў в. Корчыцы Вялікія (старшыня М.А.Кірылюк), імя Чапаева ў в. Корчыцы Малыя (25 гаспадарак, старшыня Ф.Кірылюк).
  • 1959: вёскі налічвалі: Корчыцы Вялікія — 260 жыхароў, Корчыцы Малыя — 160 жыхароў;
  • 1970: 262 і 144 жыхары. Пад канец 1970 года вёска Малыя Корчыцы далучана да вёскі Вялікія Корчыцы (пазней Корчыцы)[2].
  • 1973: вёска перададзена з Навасёлкаўскага сельсавета ў склад Хідрынскага сельсавета[3].
  • 1999: вёска, 187 гаспадарак, 523 жыхары, цэнтр калгаса «Сцяг Перамогі» (з 2004 СВК «Раданежскі»), у які ўваходзяць вёскі Ляхчыцы і Навасадкі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, базавая школа, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне сувязі, ветучастак.

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

У Корчыцах нарадзіўся Мікалай Казюк (1898 - 1979) — беларускі літаратурны крытык, Палкоўнік, выкладчык ваенна-паветранай акадэміі імя Гагарына.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ко́рчычы
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка , 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]