Навасёлкаўскі сельсавет (Кобрынскі раён)
Jump to navigation
Jump to search
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 122 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Навасёлкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Верхалескага сельсавета[1]. У 1970 годзе скасавана вёска Малыя Корчыцы (злілася з вёскай Вялікія Корчыцы)[2]. У 1973 годзе ў склад Хідрынскага сельсавета перададзены вёскі Вялікія Корчыцы, Ляхчыцы і Навасадкі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2122 чалавекі[4], з іх 92,4 % — беларусы, 4,8 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.