Тршэбіч (чэшск.: Třebíč) — горад на захадзе Маравіі, у паўднёва-ўсходняй частцы краю Высачына. Тршэбіч ляжыць на рацэІглаве.
Лёгкая (гарбарна-абутковая і трыкатажная) і харчовая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка. Насельніцтва прыблізна 40 тыс. жых.
Тршэбіч атрымаў правы каралеўскага горада ў XIV стагоддзі. Сярод славутасцей вылучаюцца старажытны храм Дзевы Марыі і Св. Пракопа, вежа (вышынёй 75 м) і царква Св. Марціна, шматлікія рэнесансныя будынкі.