Краноцкая сопка
Краноцкая сопка | |
---|---|
рус. Кроноцкая Сопка | |
![]() | |
Краіна | |
Рэгіён | Камчацкі край |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | У гістарычны перыяд, а таксама слабое фрэатычнае ў XX стагоддзі |
Вышыня вяршыні | 3528 м |
![]() |
Крано́цкая сопка, Краноцкі (руск.: Кроноцкая Сопка, Кроноцкий) — дзеючы вулкан у Расіі, на ўсходнім узбярэжжы Камчаткі. Адносіцца да стратавулканаў.
Вышыня 3528 м. Вяршыня — правільны рабрысты конус. Кратар запоўнены экструзіўным коркам, ёсць фумаролы (асабліва актыўная іх дзейнасць адзначана ў 1923 годзе). Вулкан складзены базальтавымі і андэзітавымі дзындрамі, лавамі, попелам. Вывяржэнні рэдкія.
Ніжнія схілы вулкана пакрытыя лясамі з кедравага сланіку і каменнай бярозы, у верхняй частцы — ледавікі і снежнікі. Верагодна, з’яўляецца адным з самых маляўнічых вулканаў Камчаткі.
Ля падножжа заходняга схіла — Краноцкае возера.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Краноцкая сопка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).