Крапінкавая смалёўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крапінкавая смалёўка
Pissodes notatus bialowieza forest beentree.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pissodes notatus

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  202134

Крапінкавая смалёўка[1], Белакропчаты слонік[2], Хваёвы слонік[3] (Pissodes notatus) — від, які адносіцца да роду смалёвак (Pissodes) з сямейства слонікаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пярэдняспінка з вострымі вугламі і дзвюхвыемкавай асновай; кропкі баразёнак на надкрыллях раўнамерна дробныя; даўжыня цела 5-7 мм. Лічынкі развіваюцца на ствалах дрэў, пераважна на маладых або аслабленых дрэвах; жукі ў працэсе харчавання праколваюць кару, на месцы ўколу застаецца бліскучая кропка застылай смалы (адсюль беларуская назва жука).

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная паўсюдна ў Еўропе, Сібіры, Паўночнай Афрыцы, завезена на Мадэйру.

Зноскі

  1. Смалёўкі/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.45
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.