Pissodes Germar, 1817
Смалёўкі[1] (Pissodes) — род жукоў сямейства Даўганосікі (Curculionidae).
Даўжыня да 10 мм. Цела прадаўгаватае, карычневае або чырвона-бурае з жоўтымі лускаватымі плямамі і перавязямі. Кормяцца маладымі парасткамі, тонкімі ствалінкамі. Лічынкі белыя, з цёмнай галавой, бязногія, выгнутыя. Кукалкі белыя, свабодныя.
15[1] (больш за 50[2] відаў. Пашыраны ў хвойных лясах Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. Жывуць у драўніне (лічынкі — пад карой, некаторыя ў шышках). На месцах праколаў застаюцца кроплі смалы, адсюль назва. На тэрыторыі Беларусі 5[1] відаў: крапінкавая смалёўка (Pissodes notatus), стваловая смалёўка (Pissodes pini), хваёвая верхавінкавая смалёўка (Pissodes piniphilus), шышкавая смалёўка (Pissodes validirostris) і яловая смалёўка (Pissodes harcyniae).