Красная Паляна (Вяцкапалянскі раён)
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Красная Паляна
|
Красная Паляна (руск.: Красная Поляна) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вяцкапалянскім раёне Кіраўскай вобласці Расіі, утварае Краснапалянскае гарадское паселішча. Пасёлак размешчаны на левым беразе ракі Вяткі, за 3 км ад горада Вяцкія Паляны (па прамой), за 17 км (па аўтадарозе). У 1945 годзе на месцы вёскі Белагузкі пачалося будаўніцтва домабудаўнічага камбіната. Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 жніўня 1949 года і рашэннем выканкама Кіраўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 жніўня 1949 г. № 951 новаму паселішчу было прысвоена назва рабочы пасёлак Красная Паляна.