Апарына (Кіраўская вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |
| Апарына | |
|---|---|
| 59°51′06″ пн. ш. 48°16′42″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Кіраўская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Апарынскі раён[d] |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1899 |
| Першая згадка | 1899 |
| Вышыня цэнтра | 186 м |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 83353 |
| Паштовы індэкс | 141366 |
| Код АКАТП | 33229551000 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Апарына (руск.: Опа́рино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Апарынскага раёна і Апарынскана гарадскога паселішча. Пасёлак размешчаны каля ракі Асінаўка, паблізу яе ўпадзення ў ракі Луза, за 181 км ад Кірава.
Заснаваны ў 1899 годзе пры будаўніцтве Перм-Котласкай чыгункі як станцыя Апарына, размешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы Нікольскага павета Валагодскай губерні.
У 1924 годзе сяло Апарына стала раённым цэнтрам зноў утворанага Апарынскага раёна Паўночна-Дзвінскай губерні (з 1929 года — у складзе Паўночнага края, з 1936 года — у складзе Паўночнай вобласці і з 1937 года — у складзе Архангельскай вобласці). Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 17 студзеня 1941 года раён быў перададзены з Архангельскай вобласці ў склад Кіраўскай вобласці. У 1942 годзе сялу Апарына быў прысвоены статус рабочага пасёлка. 1 снежня 1959 года Апарынскі раён быў ліквідаваны і яго тэрыторыя ўключана ў склад Мурашынскага раёна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 1 лютага 1963 года пасёлак уключаны ў склад Мурашынскага прамысловага раёна. З 30 снежня 1966 года — адміністрацыйны цэнтр зноў утворанага Апарынскага раёна.