Яранск
Jump to navigation
Jump to search
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Яранск (руск.: Яранск) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Яранскага раёна Кіраўскай вобласці. Насельніцтва 19,8 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1591 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Ярань (басейн Вяткі), за 180 км на паўднёвы захад ад Кірава.
Рамонтна-механічны завод. Прадпрыемствы мукамольнай (камбінаты хлеба- і малакапрадуктаў), харчасмакавай (лікёрагарэлачны і спіртавы заводы і інш.), дрэваапрацоўчай і лёгкай (філіял швейнай фабрыкі «Світанак») прамысловасці.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітрый Цімафеевіч Гуляеў (1915—1943) — Герой Савецкага Саюза.