Красноўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Красноўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 148,2 м
Даўжыня 1,76 км
Шырыня 0,84 км
Плошча 1,37 км²
Аб’ём 0,00224 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,7 км
Найбольшая глыбіня 4,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,05 ‰
Празрыстасць да 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,6 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Красноўскае (Беларусь)
Красноўскае
Красноўскае
Красноўскае (Віцебская вобласць)
Красноўскае
Красноўскае
Map

Красноўскаевозера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на поўдзень ад горада Мёры, каля вёскі Стары Пагост, у міжрэччы рэк Маціцы і Бярэжы.

Плошча паверхні 1,37 км². Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя — 1,6 м. Аб’ём вады ў возеры 2,24 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Плошча вадазбору 4,6 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, пераважна спадзістыя, разараныя, на паўночным захадзе пад лесам. Берагі пясчаныя вышынёй 0,3—0,4 м, на захадзе забалочаныя. Шырыня поймы складае ад 5 да 50 м. На захадзе да поймы прымыкае верхавое балота шырынёй да 500 м. Дно выслана сапрапелем, каля паўночнага і паўднёвага берагоў пясчанае. Вада ў возеры вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (каля 50 мг/л). Возера эўтрофнае. Зарастае па ўсёй плошчы (эладэя, рагаліснік, рдзесты). Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 50 м. Возера бяссцёкавае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 463. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 69. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]