Рагаліснік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рагаліснік
Ceratophyllum demersum.jpg
Рагаліснік апушчаны (Ceratophyllum demersum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ceratophyllum L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18402
NCBI  4427
EOL  61981
GRIN  g:2302
IPNI  6728-1
FW  5268

Рагалі́снік[3] (Ceratophyllum) — род травяністых кветкавых раслін манатыпнага сямейства рагаліснікавыя.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травяністая водная бескаранёвая шматгадовая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, вышынёй да 1,5 м. Лісце шматразова рассечанае на ніцепадобныя або лінейныя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя. Апыляюцца пад вадой. Плод — арэшак.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 10 відаў, распаўсюджаных усюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: рагаліснік апушчаны (Ceratophyllum demersum) і рагаліснік паўапушчаны (Ceratophyllum submersum)[4]. Зараснікі рагалісніку распаўсюджаны ў азёрах, сажалках, канавах, старыцах.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Рагаліснік з’яўляецца крыніцай корму для рыб і вадаплаўных птушак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прохараў В. М. Рагаліснік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]