Блізкі вал
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Mahilo%C5%AD%2C_%C5%A0lachieckaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%A8%D0%BB%D1%8F%D1%85%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28N._Lvov%2C_1800%29_%282%29.jpg/250px-Mahilo%C5%AD%2C_%C5%A0lachieckaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%A8%D0%BB%D1%8F%D1%85%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28N._Lvov%2C_1800%29_%282%29.jpg)
Блізкі, Бліжні, або Кругавы вал — земляны абарончы вал у Магілёве. Другі вал горада, разам з замкавым і трэцім, Палявым, валамі складаў развітую абарончую сістэму гарадскіх умацаванняў[1].
Існаваў з 1630-х гадоў да канца XVIII стагоддзя. У плане ўяўляе сабой трохвугольнік, два доўгія бакі якога — гэта высокія стромкія берагі Дняпра і Дубравенкі, трэці — глыбокі роў і магутная бастыённая фартыфікацыя. Блізкі вал праходзіў ад замка (з боку Дняпра) па сучасных вул. Вал Чырвонай Зоркі да плошчы Арджанікідзэ, паміж вуліцамі Болдзіна і Камсамольскай, да будынка Музея дзекабрыстаў па вул. Першамайскай і заканчваўся каля замка з боку сучаснага будынка акруговага суда. Перыметр вала складаў 690 сажняў, або каля 1449 метраў. Вал ахопліваў так званую Астрожскую сотню Нагорскага пасада.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Mahilo%C5%AD._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E_%28V._Va%C5%A1%C4%8Danka%2C_1702%29.jpg/250px-Mahilo%C5%AD._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E_%28V._Va%C5%A1%C4%8Danka%2C_1702%29.jpg)
У другой палове XVII ст. ён меў 15 бастыёнаў, вал з драўляным брустверам пад дахам, 4 каменныя ўязныя брамы: Ветраная, Алейная, Каралеўская, Дубравенская брамы[1].
У 1809 годзе роў быў засыпаны, а частка вала на яго працягу скапана[2].
Зноскі
- ↑ а б Могилевский Кремль.(недаступная спасылка)
- ↑ І. А. Пушкін. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва Архівавана 5 сакавіка 2016.