Кругоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кругоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Кругоўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
8 студзеня 1965
Дата скасавання 30 снежня 1927,
23 студзеня 1995

Круго́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кругоўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ачоса-Руднянскага сельсавета.

8 студзеня 1965 года цэнтр Ачоса-Руднянскага сельсавета перанесены ў Кругоўку, сельсавет перайменаваны ў Кругоўскі[1]. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёска Марозаўка, пасёлкі Кашуба і Пянное Старазакружскага сельсавета[2]. У 1965 годзе ў склад сельсавета са Старазакружскага сельсавета Веткаўскага раёна перададзены пасёлак Чырвоны Лог[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кругоўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[4]. 23 студзеня 1995 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзям’янкаўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 сакавіка і 8 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 81. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.