Круг-Рудка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Круг-Рудка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
СААТА
3203866041
Круг-Рудка на карце Беларусі ±
Круг-Рудка (Беларусь)
Круг-Рудка
Круг-Рудка (Гомельская вобласць)
Круг-Рудка

Круг-Рудка — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (33 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 7 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1920-е года павялічылася за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У канцы 1930-х гадоў вёскі Круг і Рудка былі аб'яднаны ў адзін населены пункт — вёску Круг-Рудка. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930 год — у вёсцы Круг 23 гаспадаркі, 134 жыхара, у вёсцы Рудка 11 гаспадарак, 72 жыхара.
  • 1959 год — 226 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (33 сем'і) пераселены.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0