Крум Стаянаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Крум Стаянаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Крум Станіміраў Стаянаў
Нарадзіўся 1 жніўня 1991(1991-08-01)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Балгарыі Балгарыя
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Балгарыі Этар
Нумар 25
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — 2011 Сцяг Балгарыі Чарнаморац (Паморые) 14 (2)
2011 — 2014 Сцяг Балгарыі Чарнаморац (Бургас) 37 (1)
2014 — 2015 Сцяг Балгарыі Славія (Сафія) 10 (0)
2015 — 2016 Сцяг Балгарыі Лакаматыў (Плоўдзіў) 28 (0)
2016 — 2017 Сцяг Балгарыі Боцеў (Плоўдзіў) 38 (1)
2018 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2018 — Сцяг Балгарыі Этар (Вяліка-Тырнава)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 чэрвеня 2018.


Крум Стаянаў (балг.: Крум Стоянов; нар. 1 жніўня 1991, Слівен) — балгарскі футбаліст, абаронца клуба «Этар» з Вяліка-Тырнава.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дарослую кар’еру пачынаў у 2009 годзе ў клубе другога балгарскага дывізіёна «Чарнаморац» з Паморыя. У 2011 годзе перайшоў у «Чарнаморац» з Бургаса, у складзе якога 24 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Групе А ў матчы з «Відзіма-Ракоўскі» (1:0). У 2014 годзе перайшоў у сафійскую «Славію», але не здолеў замацавацца ў аснове, у сезоне 2014/15 правёў толькі 10 матчаў у чэмпіянаце. У 2015 годзе стаў іграком «Лакаматыва» з Плоўдзіва, а ў 2016 годзе далучыўся да «Боцева», з якім выйграў Кубак і Суперкубак Балгарыі, гуляў у Лізе Еўропы.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. Гуляў у складзе «Дынама» падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, аднак у чэмпіянаце не з’яўляўся на полі, толькі тройчы згуляў за дубль. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[3] і неўзабаве вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком клуба «Этар» з Вяліка-Тырнава.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Балгарыі Уладальнік Кубка Балгарыі: 2017
  • Сцяг Балгарыі Уладальнік Суперкубка Балгарыі: 2017

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]