Перайсці да зместу

Крывічанін (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Крывічанін»
Krywičanin, № 1
Krywičanin, № 1
Арыгінальная
назва
Krywičanin
Тып часопіс
Выдавец Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі
Галоўны рэдактар Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі
Заснавана кастрычнік 1918
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

«Krywičanin», «Крывіча́нін» — беларускі палітычна-літаратурны часопіс. Выдадзены ў кастрычніку 1918 у Вільні, надрукаваны беларускім варыянтам лацініцы. Рэдактар-выдавец Вацлаў Ластоўскі.

Выйшаў 1 нумар. Часопіс паслужыў правобразам «Крывіча».

У звароце ад імя рэдакцыі ставілася задача тэарэтычнай распрацоўкі беларускага нацыянальнага пытання і яго папулярызацыі сярод грамадзянства. Увага акцэнтавалася на эканамічным аспекце пазнання Беларусі і духоўнай сферы, у т.л. прыгожага пісьменства і мастацтва; выказвалася думка, «што Беларусь мае ўсе эканамічныя шансы да незалежнага дзяржаўнага будавання...».

Апублікаваў артыкулы «Нацыянальнае пытанне», гістарычны нарыс «Тураўскае княства», статыстычны агляд тэрыторыі і насельніцтва Беларусі ў яе этнаграфічных межах, кароткі аналіз этнічнай сітуацыі на Віленшчыне, мастацкія творы (прытчу Ластоўскага «Прыповесць аб старым мужу і гожай дзеве», ананімную паэму «Энеіда навыварат», апавяданне «Русалкі» З. Бядулі, «Санет» М. Багдановіча і яго пераклад оды Гарацыя («Помнік»). Змясціў аналітычны разбор легенды «Жалезны воўк» пра заснаванне Вільні і нататак пра герб «Пагоня», пра наданне ў 1274 г. на 2-м Ліёнскім саборы імя патронкі Беларусі Праксэдзе-Ефрасінні Полацкай. Апублікаваў інфармацыйны матэрыял пра заснаванне ў Вільні арганізацыі «Сувязі культурна-нацыянальнага адраджэння беларускага народу», пра з'езд каталіцкіх святароў Дзісенскага дэканата. На вокладцы часопіса змешчаны графічны і тэкставы план эвакуацыі з Усхода ад Бярэзіны германскіх акупацыйных войск паводле Брэсцкага міру 1918 г.