Крысцін (фільм, 1958)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
КрысцінM:
фр.: Christine
Жанр драматычны фільм, рамантычны фільм і меладрама
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 100 хв.
Краіна
Мова французская мова
Год 1958
IMDb ID 0051477

«Крысцін» (фр.: Christine) — франка-італьянскі меладраматычны фільм рэжысёра П'ера Гаспара-Юі, экранізацыя п'есы Артура Шніцлера «Гульня ў каханне». Здымкі фільма праходзілі пад Парыжам. Прэм'ера фільма адбылася 19 снежня 1958 года.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ромі Шнайдэр і Ален Дэлон. Менавіта на здымках гэтага фільма ў іх пачаўся раман. Фільм з'яўляецца рымейкам фільма 1933 года рэжысёра Макса Офюльса «Гульня ў каханне», у якім ролю галоўнай гераіні выканала Магда Шнайдэр, маці Ромі Шнайдэр.

Фабула[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне фільма адбываецца ў Вене ў 1906 годзе. Малады лейтэнант Франц Лабхайнер (Ален Дэлон) мае любоўную сувязь з замужняй дамай, баранэсай фон Эгерсдорф, але вырашае расстацца з ёй пасля знаёмства з маладой і прыгожай Крысцінай (Ромі Шнайдэр), дачкой музыканта. Барон даведаецца пра нявернасці жонкі і выклікае Франца на дуэль. Аднак Франц ужо не ўяўляе пагрозы для барона, паколькі горача закаханы ў Крысціну. Складваецца любоўны квадрат...

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ČSFD — 2001.