Крысцін (фільм, 1983)
Крысцін | |
---|---|
Christine | |
Жанр |
трылер жахі |
Рэжысёр | Джон Карпентэр |
Прадзюсар |
Рычард Кобрыц Лары Джэй Франка |
Сцэнарыст | Біл Філіпс |
У галоўных ролях |
Кейт Гордан Джон Стоквэл Аляксандра Пол Роберт Проскі Гары Дын Стэнтан |
Аператар | Дональд М. Морган |
Кампазітар |
Джон Карпентэр Алан Ховарт |
Кінакампанія | Columbia Pictures |
Працягласць | 110 хвілін |
Бюджэт | $ 9 700 000 (ацэнка) |
Зборы | $ 21 200 000 |
Краіна | ЗША |
Мова | Англійская |
Год | 1983 |
IMDb | ID 0085333 |
«Крысцін» (Англійская: Christine) — амерыканскі трылер Джона Карпентэра па матывах аднайменнага рамана Стывена Кінга, які быў зняты ў 1983 годзе. Падзеі, якія адбываюцца ў 1978 годзе, рассказваюць гісторыю пра занудлівага падлетка, які выпадкова пакупае дзіўны аўтамабіль, што радыкальна змяняе яго жыццё. Фільм звычайна адносяць да катэгорыі жахаў, але некаторыя крытыкі, лічаць яго адным з налепшых фільмаў пра аўтамабілі ўсіх часоў. Прэм’ера фільма адбылася 9 снежня 1983 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі пачынаюцца ў 1957 годзе на аўтамабільным заводзе ў Дэтройце, дзе з канвэйра сыходзіць новенькая мадэль Chrysler Plymouth Fury. Падчас зборкі, аўтамабіль траўміруе аднаго працаўніка і забівае другога.
Праз 21 год Арнольд «Эрні» Канінгэм (Кейт Гордан) — тыповы занудлівы і рахманы падлетак старэйшай школы, над якім здекваюцца аднакласнікі і якога трымаюць пад жорсткім наглядам бацькі, робіць самачыннае рашэнне і пакупае разбіты стары аўтамабіль мадэлі Plymouth Fury за $250. Яго адзіны сябар Дэніс (Джон Стоквэл) намагаецца пераканаць яго не рабіць гэтага, але Арнольд нікога не слухае. Увесь свой вольны час Эрні аддае рамантаванню аўтамабіля, які ён называе Крысцін, у гаражы Уіла Дарнэла (Роберт Проскі), дзе таксама падпрацоўвае.
Чым больш аўтамабіль набывае свой першапачатковы выгляд, тым больш змяняецца Эрні фізічна і псіхалагічна. У Эрні з’яўляецца дзяўчына (Аляксандра Пол), ён пачынае апранацца па апошняй модзе і паводзіць сябе фанабэрыста са сваімі бацькамі і сябрам Дэнісам. Дзяўчына Эрні Лі пачынае заўважаць, што ён больш любіць Крысцін, чым яе, на падставе чаго яны заўсёды сварацца.
Тым часам Крысцін пачынае забіваць: спачатку яна забівае школьных хуліганаў, якія здзекваліся над Арнолльдам і нанеслі шкоду самой Крысцін, потым уладальніка гаража Дарнэла. Пасля таго, як Лі амаль што не загінула ў салоне машыны, яна разумее, што Крысцін уяўляе сабой небяспеку, як для Эрні, так і для ўсіх астатніх. Гэтымі думкамі яна дзеліцца з сябрам Эрні Дэнісам, і яны вырашаюць знішчыць Крысцін. Яны вырашаюць завабіць Крысцін у гараж Дарнэла і раздавіць Крысцін бульдозерам. Падчас фінальнага супрацьстаяння ў гаражы Дарнэла Крысцін, за рулём якой знаходзіцца Арнольд, намагаецца забіць Лі і Дэніса, але выпадкова гіне сам Арнольд. Дэніс сплюшчвае Крысцін бульдозерам. На наступны дзень, Крысцін праганяюць праз металічны прэс і каток.
Скончваецца фільм кадрам, у якім спрэсаваны кубік, які ўяўляе сабой Крысцін, пачынае зноў рухацца.
Акторскі склад і персанажы
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная роля спачатку прапанавался Кевіну Бэйкану, але ён адмовіўся.
- Кейт Гордан - Арнольд "Эрні" Канінгэм
- Джон Стоквэл - Дэніс Гілдэр
- Аляксандра Пол - Лі Кэбат
- Роберт Проскі - Уіл Дарнэл
- Гары Дын Стэнтан - дэтэктыў Рудольф "Рудзі" Джанкінс
- Крысцін Бэлфард - Рэгіна Канінгэм
- Робертс Блосам - Джордж ЛеБэй
- Келі Прэстан - Роўзэн
- Уільям Острандэр - Кларэнс "Бадзі" Рэпертан
- Малкальм Дэнэр - Пітэр "Мучы" Уэлч
- Стывен Тэш - Рычард "Рычы" Трэлані
- Сцюарт Чарна - Дональд "Дон" Вандэрберг
- Дэвід Спілберг - містэр Кэйсі
Персанажы фільма з'яўляюцца стэрэатыпнымі для таго часу. Арольд Канінгэм - тыповы бясшчасны і занудлівы студэнт амерыканскай старэйшай школы, але мае вельмі добры ітэлектуальны паказчык. Арнольд мае аднаго сябра - Дэніса, які таксама ўяўляе сабой тыповы узор дабрадушнага заўзятага спратсмена, які сябруе з усімі. Школьныя хуліганы таксама тыповыя персанажы для амерыканскай рэчаіснасці 80-х гадоў.
Пракат
[правіць | правіць зыходнік]На першым тындне праката ў Злучаных Штатах фільм атрымаў $3.408.904 і скончыў тыдзень на 4 месцы сярод прэм'ерных паказаў. Агулам фільм атрымаў $21.017.849 у ЗША за сем тыдняў праката, HKD265.268 у Ганконзе і ў пераліку на еўра €3.272.268 у ФРГ.
Крыніца: Box Office Mojo
Тыдзень | Месца | Прыбытак |
---|---|---|
1 | #4 | $3.408.904 |
2 | #8 | $2.058.517 |
3 | #9 | $1.851.909 |
4 | #9 | $2.736.782 |
5 | #8 | $2.015.922 |
6 | #12 | $1.316.835 |
7 | #14 | $819.972 |
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Прадзюсары фільма за два гады праглядзелі 24 розныя мадэлі аўтамабіляў, якія б маглі ўвасобіць Крысцін на экране.
- Выканаўца ролі дзяўчына Арнольда Аляксандра Пол ніколі не глядзела фільмаў Джона Карпентэра і не чытала кніг Стывена Кінга.
- 15% бюджэта фільма было страчана на аўтамабілі: толькі два аўтамабіля засталіся непашкоджанымі, астатнія былі ўшчэнт разбітыя.
- Знічтажаць аўтамабілі падчас здымак было цяжка - некаторыя акторы гублялі прытомнасць ад стомленасці.
- Шкло Крысцін было таніравана. Гэта адмыслова прыдумаў Карпентэр, каб гледачы не маглі зразумець, ці ёсць за рулём Арнольд, ці не.
- Здымкі фільма пачаліся яшчэ да таго, як выйшла ў свет сам раман Кінга.
- Карпентэр не прыйшоў на прэм'еру фільма з-за забабонаў, бо верыў, што калі ён прыходзіць на прэм'еру, то абавязкова здараецца што-небудзь дрэннае.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Крысцін» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Крысцін на сайце «AllMovie» (англ.)
- «Крысцін» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.) (рэйтынг 65 % па выніках 23 водгукаў)