Прынц цемры
Князь Цемры | |
---|---|
Prince of Darkness | |
Жанр |
жахі апакаліптыка |
Рэжысёр | Джон Карпентэр |
Прадзюсар | Лары Джэй Франка |
Сцэнарыст |
Джон Карпентэр (пад імем Марцін Куотэрмэс) |
У галоўных ролях |
Дональд Плезенс Джэймсан Паркер Віктар Вонг Ліза Блаунт |
Аператар | Гэры Б. Кіб |
Кампазітар |
Джон Карпентэр Алан Ховарт |
Кінакампанія |
Universal Studios Carolco Pictures |
Працягласць | 102 хвілін |
Бюджэт | $ 3,0 млн (ацэнка) |
Зборы | $ 14,182 млн |
Краіна | ЗША |
Мова | Англійская |
Год | 1987 |
IMDb | ID 0093777 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Прынц Цемры» (англ.: Prince of Darkness) — амерыканскі фільм жахаў 1987 года, зняты Джонам Карпентэрам. Фільм уваходзіць у так званую «Апакаліптычную Трылогію» Джона Карпентэра разам з «Нешта» (1982) і «У пашчы вар'яцтва» (1995). Фільм існуе у двух версіях: арыгінальнай і тэлевізійнай. Прэм'ера адбылася 23 кастрычніка 1987 года.
Ідэя зняць фільм прыйшла да Карпентэра падчас даследвання тэарэтычнай фізікі і тэорыі атама. Асноўнай мэтай было абгрунтаванне зла і яго камбінацыя з азначэннем матэрыі і антыматэрыі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Калі пробашч адной з закінутых цэркваў у Лос-Анджэлесе памірае, падрэ Луміс знаходзіць дзённік і ключ, якім адчыняе дзверы ў сутарэнне і знаходзіць там цыліндр з агіднай зялёнай вадкасцю. Святар тэрмінова просіць дапамогі ў прафесара Ховарда Байрака з мясцовага універсітэта. Прафесар Байрак запрашае каманду студэнтаў для даследванняў вадкасці і перакладу манускрыптаў, якія былі знойдзены ў сутарэнні.
Група даследчыкаў неўзабаве вынаходзіць, што вадкасць мае д’ябалскую сутнасць, бо утрымлівае прах самога сына Сатаны. Менавіта з-за гэтага яна хранілася зачыненая ў сутарэнні царквы шматлікія стагоддзі. Даследванні і эксперыменты абуджаюць д’ябалскага сына, і, калі студэнтка С'юзан падыходзіць бліжэй да кантэйнера, вадкасць атакуе яе. С'юзан пераўтвараецца ў жывога мерцвяка і пачынае пераўтвараць іншых даследчыкаў з дапамогай вадкасці ў падобных на сябе. Група студэнтаў падвяргаецца нападам зомбі ў не толькі ў самой царкве, але і звонку, што робіць уцёкі немагчымымі. У той жа час усе, хто заблакаваны ў будынку царквы пачынаюць бачыць адзін і той жа сон, які з кожным разам робіцца больш дэталёвым. Сон падобны на перадачу інфармацыі з будучыні з заклікам змяніць хаду падзей.
Нарэшце ўся зялёная вадкасць усмоктваецца ў цела дзяўчыны Келлі, якая робіцца судзінай для Антыхрыста. Галоўнай мэтай Антыхрыста з’яўляецца адкрыццё партала у іншае вымярэнне праз вялікае люстэрка, адкуль павінен прыйсці Анты-Бог. У момант адкрыцця партала Кэтрын ахвяруе сабой, штурхае Келлі разам з Антыхрыстам у люстэрка-партал, дзе знікае ў цемры. У гэты момант святар разбівае люстэрка і тым самым зачыняе партал. Пясля гэтага ўсе зомбі гінуць, а натоўп прыхільнікаў Сатаны звонку разыходзіцца.
Пад канец фільма, Брайан Марш, бойфрэнд Кэтрын, зноў бачыць той жа сон, што і ў царкве, але зараз ён разумее, што перадачу інфармацыі з будучыні робіць Кэтрын.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Дональд Плезенс | святар Луміс |
Віктар Вонг | прафесар Ховард Байрак |
Джэймсан Паркер | Браян Марш |
Ліза Блаўнт | Кэтрын Дэнфарт |
Дэніс Дан | Уолтэр |
С'юзан Бланшар | Келі |
Эн Ховард | С’юзан |
Эн Ен | Ліза |
Кен Райт | Ломакс |
Дзірк Блокер | М’юлінз |
Джэсі Лорэнс Фергюсан | Кэлдэр |
Эліс Купер | вулічны вар’ят |
Здымкі і пракат
[правіць | правіць зыходнік]Фільм знялі ў Лос-Анджэлесе ўсяго за 30 дзён. У пракаце фільм знаходзіўся ўсяго 3 тыдні. Першы тыдзень фільм скончыў на другім месцы, сабраўшы $4.657.401. На другім і трэцім тыднях фільм трымаўся на 5 і 14 месцах адпаведна, агулам назбіраўшы $11.176.100 у ЗША.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Князь Цемры» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Князь Цемры на сайце «Box Office Mojo» (англ.)
- «Князь Цемры» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.) (рэйтынг 57% па выніках 23 водгукаў)