Крэсовая балада 1935
Крэсовая балада 1935 | |
---|---|
польск.: Kresowa ballada 1935 | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Кінакампанія | Wytwórnia Filmów Oswiatowych[d] |
Працягласць | 70 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 1985 |
«Крэсо́вая бала́да 1935» (польск.: Kresowa ballada 1935) — польскі дакументальны фільм беларускага рэжысёра Тамары Саланевіч з цыклу «Tryptyk Narwiański», зняты ў 1985 годзе на «Telewizja Polska » («Wytwórnia Filmów Oświatowych » у Лодзі).[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дакументальна-мастацкі фільм, які прадстаўляе фальклор Падляшша. Адноўлены звычаі беларускай вёскі з 1935 года. Фільм мае этнаграфічны характар. Яму ўласцівая ўвага да дэталяў звычаяў, строяў і мовы. Акцёры — жанчыны і мужчыны з Бельска Падляскага, Гайнаўкі, вёскі Мялешкі , а таксама з Грудка і Міхалова.
У фільме здымаліся
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Эльжбета Раевска | Хандзя |
Пётр Васько | Вася |
Ежы Налівайка | Рыгор |
Крысціна Гаўрылюк | Насця |
Алена Дарашкевіч | Дуня |
Вера Харкевіч | маці Хандзі |
Барыс Карповіч | кум |
Вера Левіцкая | знахарка |
Жыхары Беластоцкай зямлі, вучні агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім, беларускі рэгіянальны калектыў «Wasiloczki» з Бельска Падляскага пад кіраўніцтвам Сяргея Лукашука, гурт кола гаспадынь з вёскі Мялешкі, регіянальны калектыў дома культуры ў Грудку, царкоўны хор з Гайнаўкі.
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- сцэнарый і рэжысёр — Тамара Саланевіч
- аператары — Мікалай Нестаровіч, Яцэк Маліпан
- кіраўнік вытворчасці — Здзіслаў Пшыдонік
- рэдактар — Яўген Данелеўскі
- сцэнаграфія — Тадэўш Майда
- рэквізітар і асістэнт харэографа — Ірэнеўш Сабчак
- касцюмы — Анджэй Джэвецкі
- гук — Анджэй Ханзль, Багдан Каладзей
- эфекты — Зыгмунт Новак
- мантаж — Ёзэф Стжэсьневска
- характэрызацыя — Эльжбета Краковяк, Дарыюш Крысяк
- асістэнт рэжысёра — Зыгмунт Козярскі
- асістэнты аператара — Збігнев Еджэйчак, Марэк Янушкевіч, Віктар Ніткевіч
- асістэнты кіраўніка — Збігнеў Каміньскі, Вітольд Вошчык
- кіраўнік плана — Мірослаў Данельчык
Зноскі
- ↑ KRESOWA BALLADA 1935 (польск.). FilmPolski.pl . Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2022. Праверана 25 красавіка 2020.