Крэўскае княства
Выгляд
Крэўскае княства — удзельнае княства ў басейне Бярэзіны, прытока Нёмана, якое існавала ў XIV ст. Цэнтрам княства было Крэва. Каля 1338 года вялікі князь літоўскі Гедзімін аддаў Крэўскае княства свайму сыну Альгерду. Пазней належала сыну Альгерда Ягайлу. Відаць, ужо ў XIV ст. страціла значэнне ўдзела, пазней пераўтворана ў староства ў Віленскім ваяводстве. У навуковай літаратуры часам сцвярджаецца, што ў 1387—1391 гг. Крэўскае княства належала брату Ягайлы князю Вігунту (Аляксандру), на самай справе той валодаў Кернавам у Літве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крэўскае княства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Леонтович Ф. И. Очерки истории литовско-русского права. — СПб., 1894. — С. 39. (руск.)