Кукушылі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кукушылі
кіт. трад. 可可西里 , піньінь: Kěkěxīlǐ
Кукушылі
Каардынаты: 35°15′00″ пн. ш. 91°00′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Сцяг Кітая Кітай
Горная сістэма Куньлунь
Даўжыня 800 км
Вышыня вяршыні 6615 м

Кукушылі (Кітай)
Кукушылі
Кукушылі

Кукушылі (манг.: Хөх шил; тыб.: ཁུ་ཁུ་ཞིལ།; кіт. трад. 可可西里山 , піньінь: Kěkěxīlǐ Shān) — горны хрыбет у Кітаі, у паўночнай частцы Тыбецкага нагор'я. Паўднёвая частка сістэмы Куньлунь.

Працягласць хрыбта складае каля 800 км. Вышыні павялічваюцца з усходу на захад, максімальная - 6615 м. Хрыбет складаецца з асобных, бязладна размешчаных масіваў са сплошчанымі вяршынямі, пакрытымі каменнымі разваламі. Найбольш высокія масівы пакрытыя ледавікамі. Падножжа спадзіста спускаецца да высокіх (4500-5000 м) раўнінаў са шматлікімі азёрамі. Асноўны тып ландшафту - высакагорная халодная пустэльня.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кукушылі // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. Мінск, 1999. С. 570