Кульбачына (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кульба́чынагарадзішча XXIII стст. каля вёскі Кульбачына Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. За 800 м на захад ад вёскі, на схіле спусцістага берага р. Астрынка.

Пляцоўка авальная, памер 75х55 м, умацавана валам шырынёй 12 м, вышынёй з поўначы, поўдні і ўсходу 3 — 3,5 м, з захаду, дзе знаходзіўся ўезд, 1,5 — 2 м і ровам шырынёй 3,5 — 4 м з боку забалочанай поймы ракі. Выявіў у 1968 г. расійскі археолаг В. В. Сядоў. Ён, лічыў яго старажытным горадам Астрэя. Аднак раскопкі гарадзішча на беразе возера Астрые (Пскоўская вобласць, Расія), праведзеныя экспедыцыяй Эрмітажа, навукова даказалі месцазнаходжанне там летапіснай Астрэі. Помнік абследаваў у 1975 г. М. А. Ткачоў, даследаваў (зрабіў прарэзку вала і раскапаў 160 м²), у 19891990 гг. С. А. Піваварчык. Культурны пласт 0,2 — 1 м.

У выніку даследаванняў выяўлены развалы печаў-каменак, ганчарная кераміка, жалезныя наканечнікі стрэл, ланцэтападобны наканечнік дзіды з утулкай XXI стст., арнаментаванай рэльефнымі равочкамі (упершыню на Беларусі), гліняныя прасліцы, тачыльныя брускі, ручныя жорны, касцяныя праколкі і качадык для пляцення, рыбалоўны кручок, падковападобная фібула, жалезныя вырабы, косці свойскіх і дзікіх жывёл. Прарэзка вала паказала, што ён насыпаны ў адзін прыём адначасова з узнікненнем жыцця на паселішчы ў канцы X — пачатку XI ст. Ядро вала з гліны, знешні схіл быў забрукаваны каменнем.

Гарадзішча належыць да тыпу ўмацаванняў, узведзеных незалежна ад рэльефу мясцовасці і, відаць, з'яўлялася адным з найбольш паўночных абарончых аунктаў Чорнай Русі на мяжы з літоўскімі землямі. Гарадзішча спыніла існаванне ў выніку варожага нашэсця. Магчыма, гэта звязана з паходам на Літву шматлікай мангольскай раці цемніка Батыя ў 1258 — 1259 гг. Пасля пагрому XIII ст. жыццё на гарадзішчы спынілася аж да XVI ст.

За 200 м на поўначы ад вёскі і за 300 м на поўдзень ад гарадзішча — 2 курганныя могільнікі (5 і 4 насыпаў).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / [Г. В. Штыхов]; Под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Изд-во «Полымя», 1971. — 274, [2] c. — С. 124.
  • Беспалова Т. И. и др. О работах в Псковской области // Археологические открытия 1976 года / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1977. — 608 с. — С.
  • Зверуго, Я. Г. Верхнее Понеманье в IX – XIII вв. / Я. Г. Зверуго; Под редакцией П. Ф. Лысенко; Академия наук БССР, Институт истории. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — 208 с.
  • Звяруга, Я. Г. Сельскія паселішчы / Я. Г. Звяруга // Археалогія Беларусі: У 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; [Рэдкал.: М. В. Біч (стар.) і інш.]. Т. 3: Сярэдневяковы перыяд (IX — XIII стст.) / [Я. Г. Звяруга, Т. М. Каробушкіна, П. Ф. Лысенка, Г. В. Штыхаў; [Рэдкал.: В. С. Вяргей і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — 554 с.: іл. — С. 130. — ISBN 985-08-0321-5.
  • Піваварчык, С. А. Кульбачына / С. А. Піваварчык // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 482 — 483. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Піваварчык, С. А. Кульбачына / С. А. Піваварчык // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 355. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Пивоварчик, С. А. Отчет о полевой работе в составе западно-белорусской группы в мае-августе 1989 г. / С. А. Пивоварчик; Академия наук Белорусской ССР, Институт истории. — Арх. № 1146. — 17 с., 14 ил.
  • Пивоварчик, С. А. Отчет о проведении полевых работ на городищах Белоруского Понеманья в 1990 г. / С. А. Пивоварчик; Академия наук Белорусской ССР, Институт истории. — Арх. № 1247. — 10 с., [16] ил. + Кол. опись (6 с.).
  • Пивоварчик, С. А. Вооружение и снаряжение всадника из раскопок Понеманских городищ (X — XIII вв.) // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 3. — С. 190 — 199.
  • Покровский, Ф. В. Археологическая карта Виленской губернии // Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX археологического съезда. — Вильна, 1893.
  • Седов, В. В. К истории поселений Черной Руси / В. В. Седов // Краткие сообщения Института археологии АН СССР. — 1974. — Вып. 139: Славяно-русская археология. — С. 27.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]