Кунегунда Чэшская
| Кунегунда Чэшская | |
|---|---|
| чэшск.: Kunhuta Přemyslovna польск.: Kunegunda Czeska | |
| Кунегунда Чэшская. Мініяцюра з яе жыццяпісу як абатысы | |
| Нараджэнне |
1265[1][2][…] |
| Смерць |
27 лістапада 1321 |
| Месца пахавання | |
| Род | Пржэмысловічы |
| Бацька | Пржэмысл Отакар II |
| Маці | Кунігунда Славонская[d] |
| Муж | Баляслаў II Мазавецкі[3] |
| Дзеці | Вацлаў Баляслававіч і Ефрасіння Мазавецкая[d] |
| Веравызнанне | хрысціянства |
Кунегунда Чэшская (студзень 1265 — 27 лістапада 1321) — дачка Пшэмысл Отакара ІІ і Кунегунды Галіцкай, унучка князя Расціслава Міхайлавіча, праўнука князя Рамана Мсціславіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Для замацавання чэшска-нямецкіх мірных адносін яе заручылі з Гартманам, сынам нямецкага караля Рудольфа I Габсбурга. Заручыны разарвалі з-за пачатку новай вайны і гібелі Пржэмысл Отакара ІІ ў бітве пад Сухімі Крутамі. Кунегунду саслалі ў кляштар кларысак ў Празе, адкуль яе забраў брат, кароль Чэхіі Вацлаў II і выдаў замуж за свайго тагачаснага саюзніка князя Баляслава ІІ Мазавецкага. Праз тры гады пазіцыі Баляслава ІІ у Польшчы ўзмацніліся дзякуючы атрыманню ім у спадчыну уладанняў старэйшага брата і ён перайшоў у лагер ворагаў чэшскага караля. Ён не прызнаў каранацыі каралём польскім Вацлава II, у 1300 годзе здзейсніў паход на Мазовію. Кунегунду праз два гады Баляслаў Мазавецкі адаслаў назад у Прагу. Там яна ўступіла ў бенедынцінскі кляштар Св. Юрыя, дзе да смерці была абатысай. Кунегунда Чэшскую лічаць першай чэшскай паэтэсай.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Вацлаў (1293—1336) з 1313 князь плоцкі
- Ефрасіння (1292—1328/29) — выдадзена за князя Уладзіслава І Асвенцімскага
Мяркуюць, што яе дачкой была Берта (да 1299 — пасля 1311) манашка кляштар Св. Юрыя бенедыктынак ў Празе.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кунегунда Чэшская- Pasionál abatyše Kunhuty Архівавана 13 ліпеня 2014.
- Digitalisat des Passional Архівавана 11 лістапада 2007.