Марыя Ласкарына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Ласкарына
150пксpx
Род дзейнасці венгерская каралева
Дата нараджэння каля 1206
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1270
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Феадор I Ласкарыс[d]
Маці Ганна Ангеліна
Муж Бела IV
Дзеці Кунігунда Венгерская, Ганна Венгерская[d], Іяланта Польская[d], Лізавета Венгерская[d], Іштван V, Маргарыта Венгерская, Канстанцыя[d], Бела[d], Béla Arpád, Duke of Slavonia[d], Anne Arpád[d] і Kunigarde Arpád[d]
Commons-logo.svg Марыя Ласкарына на Вікісховішчы

Марыя Ласкарына (* 1206, Нікея, цяпер Ізнік, глей Бурса, Турцыя — 24 чэрвеня ці 16 ліпеня 1270, Эстэргам, Венгрыя) — нікейская прынцэса і венгерская каралева, жонка Белы IV.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марыя Ласкарына была дачкой імператара Нікейскай імперыі ў 12041221 гадах Феадора I Ласкарыса і яго жонкі Ганны Ангеліны (дачкі візантыйскага ўзурпатара Аляксея III Ангела). Унучка імператара Візантыі Аляксея III Ангела. Старэйшая сястра Ірыны Ласкарына, муж якой Іаан III Дука Ватац атрымаў у спадчыну нікейскі прастол.

У 1218 годзе з мэтай замацавання венгерска-візантыйскага саюза адбыўся шлюб Марыі Ласкарыны з каралевічам Белай. Тым часам маладым было па 12 гадоў.

У кастрычніку 1235 адбылася каранацыя Белы IV і Марыі, якія разым пражылі 35 гадоў. Бела IV памёр 26 мая 1270. Марыя Ласкарына перажыла мужа на два месяца. Пахавана ў касцёле дамініканак, пабудаваным для яе дачкой Святой Маргарытай Венгерскай.

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Белай IV мела 10 дзяцей:

  1. Святая Кунегунда (Кінга) — жонка князя Польшчы Баляслава V Сарамлівага, якая пасля яго смерці стала манашкай і абатысай (кананізавана ў 1999);
  2. Святая Маргарыта Венгерская — з дзяцінства прызначаная для манаскага жыцця (кананізавана ў 1943).
  3. Ганна Венгерская — жонка князя галіцкага і чарнігаўскага Расціслава Міхайлавіча
  4. Каталіна († 1242)
  5. Маргарыта († 1242)
  6. Елізавета (1236—1271) — жонка князя Ніжняй Баварыі Генрыха ХІІІ
  7. Канстанцыя — жонка галіцка-валынскага караля Льва;
  8. Блажэнная Іаланда (Іалента, Алена) — жонка вялікапольскага герцага Баляслава Набожнага, якая пасля яго смерці таксама стала манашкай-кларысай, а затым і ігуменняй манастыра (беатыфікавана ў 1827);
  9. Іштван (Стэфан) — пераемнік свайго бацькі;
  10. Бела (1243—1269)

З 10 дзяцей караля Белы IV і Марыі дзве дачкі прылічаны да ліку каталіцкіх святых і адна — да ліку блажэнных.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]