Курманбек Бакіеў
Курманбек Саліевіч Бакіеў (кірг.: Курманбек Сали уулу Бакиев; 1 жніўня 1949, Масадан, Джалал-Абадская вобласць, Кіргізская ССР) — кіргізскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, лідар палітычнага блока «Народны рух Кыргызстана» (з 2004), прэм’ер-міністр Кіргізіі (2000—2002 і 2005), прэзідэнт Кыргызстана (з 2005 па 2010 год).
19 красавіка 2010 адхілены ад улады прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў разам з сям’ёй прыбыў у Мінск па асабістым запрашэнні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
8 мая 2010 К. Бакіеў аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, як саўдзельнік ў масавых забойствах. У 2012 Ваенны суд Кыргызстана прызнаў Курманбека Бакіева вінаватым у здзяйсненні злачынстваў і прызначыў пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі ў сукупнасці з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 14 мая 2010. (руск.) (англ.) (кірг.)
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Джалал-Абадскай вобласці
- Выпускнікі СамДТУ
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
- Асобы
- Прэзідэнты Кыргызстана
- Прэм’ер-міністры Кыргызстана
- Дэпутаты Жагорку Кенеша
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Палітыкі-эмігранты
- Зрынутыя прэзідэнты
- Імігравалі ў Беларусь з Кыргызстана
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)