Перайсці да зместу

Інтэрпал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі
англ.: International Criminal Police Organization
Дзяржавы-ўдзельніцы
Абрэвіятура МАКП
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас г. Ліён, вобласць Рона-Альпы, Францыя
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Мэта Папярэджанне злачынстваў
Тып арганізацыі міжурадавая
Афіцыйныя мовы англійская, арабская, іспанская, французская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Рональд Ноўбл
Заснаванне
Дата заснавання 7 верасня 1923 (101 год таму) (1923-09-07)
Колішняя назва Міжнародная камісія крымінальнай паліцыі (да 13 чэрвеня 1956 г.)
Галіна activities of extraterritorial organizations and bodies[d][1]
Бюджэт 47,6 млн еўра (2008)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 756 чал. (2013)[2]
Колькасць членаў 196 краіна
Член у 186 дзяржаў, 4 калоніі Нідэрландаў
www.interpol.int
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інтэрпал (Interpol — скарочаная назва (з 1956 года) Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (фр.: Organisation Internationale de Police Criminelle, OIPC, · англ.: International Criminal Police Organization, ICPO) — міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой з’яўляецца аб’яднанне намаганняў нацыянальных праваахоўных органаў краін- удзельніц у галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасцю.

Інтэрпол не ажыццяўляе ніякіх умяшальніцтваў у дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару (артыкул 3 Статута).

  • Сход. Склікаецца штогод. Складаецца з прадстаўнікоў урадаў. Простай большасцю галасоў ухваляе кірункі дзейнасці і выдаткі. Абірае Камітэт са свайго складу, генеральнага сакратара і Камісію. Прымае новых членаў і змяняе Статут 2/3 галасоў.
  • Камітэт. Складаецца з абранага на 4 гады старшыні і абраных на 3 гады 3-х намеснікаў і 9 прадстаўнікоў. Назірае за выкананнем Сакратарыятам пастановаў Сходу. Прызначае дарадцаў.
  • Сакратарыят. Узначальваецца абраным на 5 год генеральным сакратаром. Выконвае пастановы Сходу і Камітэта. Падтрымлівае зносіны з урадамі і міжнароднымі арганізацыямі.
  • Аддзелы. Прызначаюцца ўрадамі адпаведных краін. Вядуць міжсобку і з Сакратарыятам звесткаабмен аб вышуку злачынцаў[3].
  • Камісія. Збіраецца тройчы на год пры зачыненых дзвярах. Складаецца з 5 асоб, абраных на 3 гады: паліцыянта, апрацоўніка лічбавых звестак і 3-ох ахоўнікаў даных. Збірае звесткі аб асобах для выдачы ўрадам-удзельнікам[4].
Сядзіба МАКП у Ліёне

У якасці дзяржаў-заснавальніц у Міжнароднай камісіі крымінальнай паліцыі спачатку бралі ўдзел Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Грэцыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Італія, Кітай, Нідэрланды, Германія, Польшча, Румынія, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Егіпет і Югаславія. Колькасць удзельнікаў паступова павялічвалася і ў кастрычніку 2008 года дасягнула 186 дзяржаў. Да таго ж, Нідэрланды мелі дадатковых прадстаўнікоў ад 4 сваіх калоній — Аруба, Кюрасаа, Нідэрландскія Антыльскія астравы і Святы Марцін.

Урад Беларусі бярэ ўдзел у МАКП з 29 верасня 1993 г. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі арганізацыі. Урад Польшчы — ад яе заснавання, Расіі — з 27 верасня 1990 г., Літвы — з 4 лістапада 1991 г., Латвіі і Украіны — з 4 лістапада 1992 года[5].

Рональд Ноўбл, 7-ы генеральны сакратар (2007 г.)

Міжнародную камісію крымінальнай паліцыі заснавалі 7 верасня 1923 г. на міжнародным з’ездзе ў Вене (Аўстрыя). У 1927 г. стварылі аддзелы ў дзяржавах-удзельніцах. У 1942 г. сядзібу камісіі перанеслі ў Берлін (Германія). У 1945 — у Сен-Клу (павет Вярхоўі Сены, вобласць Іль-дэ-Франс, Францыя), з 1989 г. у Ліёне. У 1982 г. для збору і выдачы звестак аб асобах заснавалі Камісію.

Генеральныя сакратары:

  1. Оскар Дрэслер (19231946)
  2. Луі Дзюклу (19461951)
  3. Марсель Сіко (19511963)
  4. Жан Непот (19631978)
  5. Андрэ Босар (19781985)
  6. Рэйманд Кендал (19852000)
  7. Рональд Ноўбл2000 года).

Зноскі

  1. а б SIRENE
  2. 2013 Annual ReportInterpol, 2014. Праверана 12 сакавіка 2016.
  3. Статут (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (19 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2011. Праверана 12 лістапада 2018.
  4. Правілы кіравання звесткамі і доступу да даных (англ.). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (19 студзеня 2012).(недаступная спасылка)
  5. Даты ўступлення ўдзельнікаў (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (19 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 12 лістапада 2018.