Аляксандр Карлавіч Ельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Ельскі
Партрэт Аляксандра Ельскага, 1888 г. Мастак Ігнат Урублеўскі
Партрэт Аляксандра Ельскага, 1888 г. Мастак Ігнат Урублеўскі
Пелеш[d]
Пелеш[d]
Нараджэнне 4 (16) чэрвеня 1834 ці 4 чэрвеня 1834(1834-06-04)
Смерць 10 верасня 1916(1916-09-10) (82 гады) ці 27 жніўня 1916(1916-08-27) (82 гады)
Месца пахавання
Род Ельскія
Бацька Караль Станіслававіч Ельскі (1780—1855)[1]
Маці Людвіка (Луіза) Андрэеўна Штэйнберг (1808—1881)[1]
Жонка Гелена Калячынская (1838—1901)
Дзеці 1) Аляксандра Ельская (1860—1899); 2) Ян (Ян-Банавентура-Станіслаў) Ельскі (1864—1930-я).
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, паэт, краязнавец, гісторык, этнограф, краязнаўца, бібліяфіл
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера гісторыя[2], этнаграфія[2], рэгіяналістыка[d][2], публіцыстыка[2], bibliophilia[d][2], творчае і прафесійнае пісьмо[d][2], перакладніцтва[d][2] і літаратуразнаўства[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Ка́рлавіч Е́льскі (польск.: Aleksander Jelski, руск.: Александр Карлович Ельский; 4 (16) чэрвеня 1834[3], маёнтак Дудзічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 10 верасня 1916, маёнтак Замосце, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) — беларускі гісторык, літаратуразнавец, краязнавец, публіцыст, паэт, перакладчык, паэт, празаік.

Адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў. Стаў патрыярхам прафесійнага беларусазнаўства ў канцы XIX — пачатку XX ст. Карыстаўся літаратурнымі псеўданімамі «Bocian z nad Ptyczy» («Бацян з-над Пцічы»), «Litwin-obywatel» («Літвін-грамадзянін») і «A. J.»[4][5][6][7].

Паходжанне і сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да каталіцкага роду Ельскіх (герба «Пелеш»), які адносіўся да сярэднезаможнай шляхты Вялікага Княства Літоўскага.

Скарбовы камісар (1792—1793) Рэчы Паспалітай Станіслаў Ельскі (?—1829) — дзед Аляксандра Ельскага (1834—1916)

Дзед — Станіслаў Ельскі, пяцігорскі палкоўнік у часы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста, быў шлюбе з графіняй Розай з Прозараў, дачкой віцебскага ваяводы. Бацька — Караль Ельскі, уладальнік маёнткаў Дудзічы і Замосце ў Ігуменскім павеце, выпускнік медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта[8], скрыпач-аматар, атрымаў у свой час прафесійную падрыхтоўку ў вядомых музыкантаў Кіфелінга і Дашчынскага, напісаў некалькі твораў для скрыпкі, цяпер вядомы адзіны «Паланэз 1837 года»[8], выбраны дваранствам Ігуменскага павета ігуменскім павятовым харужым[9]. Маёнтак Дудзічы Караля Ельскага, паводле інвентара ад 1844 года, быў даволі значны — 407 душ мужчынскага і 411 жаночага полу, 1656 дзесяцін зямлі; маёнтак Замосце — 1372 дзесяціны[10].

Маці Аляксандра Ельскага—Людвіка Штэйнберг (1808—1881), немка, якая да шлюбу была гувернанткай у маёнтку Ельскіх. У гэтым шлюбе таксама нарадзіліся Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі (1831—1904) — музыкант і кампазітар, спадчыннік Дудзіч; Юзаф Зыгмунт Караль Ельскі — маладым памёр у 1885 г. у Сібіры на службе ў расійскай арміі; Станіслава Ельская (1828—1860) — жонка Міхала Грушвіцкага[11].

Пры хросце паводле каталіцкага абраду ў 1834 годзе ў смілавіцкім касцёле атрымаў поўнае імя Аляксандр Вінцэнт[12].

Гелена Калячынская (1838—1901) — жонка Аляксандра Ельскага (1834—1916)
Аляксандр Ельскі са сваёй дачкой Аляксандрай («Алесяй»)

У 1858 г.[13] Аляксандр Ельскі ажаніўся з Геленай Калячынскай (25.06.1838—17.04.1901)[14], з якой меў двух дзяцей[15]—Аляксандру Ельскую (1860—1899), жонку вядомага польскага этнографа Зыгмунта Глогера (1845—1910)[15], і Яна Банавентуру-Станіслава Ельскага (1864—1930-я), адваката ў Мінску і Гродне[15], — у якога ў шлюбе з Марыяй Пахнеўскай быў сын Генрык Ельскі (каля 1890—1939).

Аляксандр Ельскі быў шчаслівы ў сямейным жыцці, дзяцей выхоўваў у павазе да бацькоў і касцёла[16]. Любімая дачка, якую ў сям’і называлі Алесяй, некалькі гадоў выхоўвалася ў каталіцкім кляштары ў Версалі, свабодна ведала французскай мовай, мела літаратурныя здольнасці, вельмі рана пачала дапамагаць бацьку ў апісанні музейных калекцый у Замосці. Алеся Ельская напісала цікавы нарыс пра маёнтак Дудзічы і яго ўладальнікаў у мінулым з шляхецкіх родаў Заранкаў, Букатых, Прозараў, Ельскіх[17]. Муж Алесі — Зыгмунт Глогер, быў добрым сябрам Аляксандра Ельскага, яны шмат ліставаліся, наведваў маёнтак Замосце[18]. Ва ўзросце 39 гадоў Алеся памерла ад запалення лёгкіх, пакінуўшы дваіх дзяцей — Яніну і Станіслава[18], якія не раз прыязджалі з Варшавы да свайго дзеда ў Замосце[18].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Былы будынак мінскай гімназіі, дзе вучыўся Аляксандр Ельскі. Фота 2008 г.

Пачатковую адукацыю атрымаў у нямецкай гімназіі Лаздэна ва Усходняй Прусіі, на думку Уладзіміра Мархеля, імаверна, у Лаздэне жылі сваякі аляксандравай маці-немкі — Людвікі (Луізы)[8]. Пазней скончыў Мінскую класічную гімназію (1852)[13].

Службовая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Служыў у 1852—1856 гадах у расійскай арміі[19], браў удзел у Крымскай вайне (1853—1856). Пайшоў у адстаўку ў званні паручніка[19].

Быў міравым суддзёй Ігуменскага павета (з 1861 г.)[19].

У 1880 г. у Мінску быў урачыста адкрыты новы будынак мінскай рэальнай гімназіі, на пабудову якога дваранства Мінскай губерні выдаткавала 50 тыс. расійскіх рублёў. У апякунскім савеце мінскай рэальнай гімназіі ўвайшлі тры куратары, даўнія знаёмыя — Эдвард Вайніловіч, Ян Кукевіч і Аляксандр Ельскі[20]. Аляксандр Ельскі быў членам апякунскага ў 1882—1887 гадах[19].

Маёнтак[правіць | правіць зыходнік]

Сядзібны палац у маёнтку Замосце, фота пачатку XX ст.
Маёнтак у 1916 годзе

Родавы маёнтак Замосце Аляксандр Ельскі атрымаў у 1857 годзе, у спадчыну пасля смерці бацькі[19]. У 1860-я гады пабудаваў у Замосці новы аднапавярховы драўляны палац. У палацы была дамовая капліца, дзе прыезджыя святары таемна ад расійскіх улад хрысцілі і вянчалі мясцовых сялян ва ўніяцтва, за што пры выкрыцці Аляксандр Ельскі мог страціць маёнтак і быць асуджаны да катаргі[21].

Пасля смерці Аляксандра Ельскага ў 1916 г. маёнтак Замосце перайшоў у валоданне яго сына — Яна, які працаваў адвакатам у Мінску, а пазней у Гродне[22].

Гаспадарчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Ельскі шмат увагі і намаганняў аддаваў паляпшэнню культуры жывёлагадоўлі і земляробства, догляду лесу, меліярацыі, мерам павышэння ўрадлівасці глебы. Паспяхова займаўся садоўніцтвам, агародніцтвам, рыбаводствам, займаўся добраўпарадкаваннем парка, дзе заклаў унікальную травяную паляну. Пабудаваў цагельню. Меў узорную прыбытковую гаспадарку; у сваёй біяграфіі не без гонару напісаў «не маю нават гроша доўгу за маёнткам»[23].

Быў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[24]. У 1885 годзе стаў членам расійскага Імператарскага Вольнага эканамічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу[25][26]. У 1901 г. Ельскі стаў ганаровым куратарам ігуменскага павятовага Таварыства ўзаемастрахавання ад пажару[27].

Добраахвотна і бескарысліва доўгія гады з канца 1860-х гг. займаўся пасрэдніцтвам пры ўладкаванні людзей на працу ў розныя прыватныя маёнткі: атрымліваў ад маянткоўцаў заяўкі на вакансіі і падбіраў кандыдатаў на пасады леснікоў, аканомаў, вінакураў, прыслугі і г.д., — для чаго ўласнаруч пісаў на працягу года да 3000 лістоў, стараючыся кожны раз узняць маральнасць абодвух бакоў[28]. Ельскі высылаў кандыдатам на вакансію друкаваную анкету, дзе заўсёды пытаўся, ці п’е алкаголь і гуляе ў карты кандыдат[28].

Працаваў усё жыццё, бо праца была для яго, як сам адзначыў у лісце да свайго сябра Яна Карловіча ў 1901 г. пасля смерці яго дарагой жонкі Гелены, «звычкай»[29].

Беларусазнаўства[правіць | правіць зыходнік]

Публіцыстычная, навуковая і літаратарская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаць пачаў з маладосці, на беларускай, рускай і польскай мовах. Добра ведаў французскую і нямецкую мовы.

Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць Аляксандра Ельскага пачалася ў 1860 г. з допісаў у газету «Виленский вестник», прысвечаных пераважна вызваленню сялян ад прыгону, і падпісваўся літаратурнымі псеўданімамі «Bocian z nad Ptyczy» («Бацян з-над Пцічы») і «Litwin-obywatel» («Літвін-грамадзянін»)[4][30][13]. У публіцыстычных допісах ён стараўся аб паляпшэнне сялянскай долі; па руках мясцовых маянткоўцаў хадзілі і сатырычныя вершы Ельскага на маянткоўцаў, якія прыціскалі сялян[13]. Быў чалавекам ліберальна-буржуазных поглядаў, часамі станавіўся на кансерватыўныя пазіцыі.

У часы Студзеньскага паўстання (1863—1864) Аляксандр Ельскі знаходзіўся пад наглядам расійскай паліцыі[31][32]. Родная сястра яго жонкі (Сафія Калячынская) была замужам за яго блізкім сваяком — Уладзімірам Людвікавічам Ельскім (1820—1875), уласнікам маёнтка Ігнацічы ў Мінскім павеце Мінскай губерні, які не падпісаў пасля падаўлення Студзеньскага паўстання вернападданы адрас расійскаму цару, а таму быў арыштаваны і сасланы ў Чалябінск[32]. Аляксандр Ельскі ўсё жыццё апекаваўся дзецьмі Уладзіміра Ельскага — Вільгельмам Ельскім (1867—1919), Уладзіславам, Пятром і Кларай[32].

Здароў, Вінцэсь, айцец «Гапона»!
Табе паклон ад Гелікона
За «Вечарніцы» і за «Дудара»
І за «Навума» — сяла гаспадара,[33]
Бо твае песні гладкі і лоўкі <…>

А вось табе, сумленны дзед,
Наш стары лірнік і паэт,
Слаўцо із сэрца я кладу,
Ты толькі нам заграй: ду-ду!
Бо ўжо вельмі сумна стала,
Як твая песня замаўчала.

Аляксандр Ельскі «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» (1872)[34]

27 чэрвеня 1872 г. Аляксандр Ельскі ў вершаваным пасланні «Вінцуку Дуніну-Марцінкевічу, беларускаму паэту» дзякаваў паэту за яго творчасць, заклікаў Марцінкевіча працягваць літаратарскую дзейнасць і казаў пра мажлівасць выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча за межамі Расійскай ІмперыіЛейпцыгу)[35]. Сведчаннем высокай ацэнкі паэтычнай творчасці Марцінкевіча і павагі былі выкарыстаныя Ельскім выразы «паклон ад Гелікона» (славутай сядзібы муз), «стары лірнік» і «дзед»[36]. Аднак гэты верш быў упершыню надрукаваны толькі ў 1920 г. Рамуальдам Зямкевічам у артыкуле «Стары Мінск у беларускіх успамінах»[37].

Дзейнасць Аляксандра Ельскага праходзіла ў змрочныя часы рэакцыі (1863—1905) у беларускіх землях Расійскай Імперыі пасля падаўлення Студзеньскага паўстання (1863—1864): насаджэнне рускага землеўладання, дыскрымінацыя католікаў, русіфікацыя сістэмы адукацыі і грамадскага жыцця, адсутнасць у беларуска-літоўскіх губернях вышэйшых навучальных устаноў, панаванне ідэалогіі заходнерусізму, фактычная забарона беларускамоўнага друку, невыкладанне беларускай мовы ў школах і інш.[38]

З 1880-х гг. Аляксандр Ельскі пачынае пісаць шмат прац на польскай і рускай мовах, якія прысвечаны мінуламу Беларусі, яе гісторыі, літаратуры, эканоміцы, народу. З 1882 г. быў журналістам кансерватыўнага польскамоўнага санкт-пецярбургскага часопіса «Kraj» (1882), дзе апублікаваў шмат грунтоўных артыкулаў па беларускай праблематыцы: найбольш значныя і цікавыя з іх — «Пра беларускую гаворку» (1885), «З беларускай літаратуры» (1889), «Да пытання аб храналогіі беларускай літаратуры» (1889), «Аб беларускай этнаграфіі» (1889), «„Марыя“ Мальчэўскага ў перакладах маларускім і беларускім» (1889)[39]. Часопіс «Kraj» называў Аляксандра Ельскага «найкампетэнтнейшым знаўцам беларускіх спраў»[40]. Менавіта ў 1880-я гг. яго журналісцкая дзейнасць найболей актыўная — супрацоўнічаў больш як у 20 перыядычных выданнях[18][31]. Да значных артыкулаў таго перыяду таксама адносяцца «Слоўца аб старым Заслаўі», «Нататкі аб падарожжы па Мінскай губерні», «Адам Міцкевіч на Беларусі», «Слоўца аб матэрыялах, якія служаць для даследавання беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры» (артыкул з нязначнымі зменамі змешчаны ў сёмым томе польскай «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» (1892)), «Гістарычныя звесткі пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку» (1893), «Гістарычныя звесткі пра фабрыку шкла і аздобных люстэрак ва Урэччы Радзівілаўскім на Літве» (1899)[31].

Аляксандр Ельскі стаў першым сапраўдным беларускім энцыклапедыстам: напісаў з 1890-ых гг. звыш 10 тыс. гістарычна-краязнаўчых артыкулаў пра Беларусь для грунтоўных і шматтыражных польскіх «Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін» (1880—1902) і «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі», у тым ліку такія грунтоўныя і аб’ёмістыя артыкулы ў сёмым томе (1892 г.) «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі» як «Беларусь», «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура і бібліяграфія»[41]. Свае нарысы па гісторыі беларускай літаратуры пачынаў ад пражскіх выданняў Францішка Скарыны ў XVI ст.[42] Менавіта Аляксандр Ельскі першы ў Расійскай Імперыі заняўся ўсебаковым і сапраўды навуковым даследаваннем адначасова гісторыі, мовы, літаратуры, матэрыяльнай культуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, этнаграфіі беларусаў як самастойнага народа ў славянскім свеце — усебакова асэнсаваў развіццё беларускай мовы і літаратуры, папулярызаваў развіццё беларускамоўнай культуры, стаў сапраўдным аўтарам ідэалогіі суб’ектнасці беларусаў і беларусацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі народа[43][44]. Ён прысвяціў гэтым даследаванням больш чым паўстагоддзя і стаў сапраўдным патрыярхам прафесійнага беларусазнаўства ў канцы XIX — пачатку XX ст.[45]

Выява званіцы ў Докшыцах — аўтар Аляксандр Ельскі. Надрукаваны ў 1909 г. у кнізе Зыгмунта Глогера «Драўлянае будаўніцтва і вырабы з дрэва ў былой Польшчы»

З 1880-ых гг. Аляксандр Ельскі настойліва наладжваў і выкарыстоўваў кантакты для збору помнікаў беларускага і беларускамоўнага пісьменства. Аляксандр Ельскі быў сябрам і першым біёграфам пісьменніка Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (апублікаваў у часопісе «Kraj» першую падрабязную біяграфію Марцінкевіча)[37]. Менавіта ў Ельскага аказалася захаваная частка архіва Дуніна-Марцінкевіча — рукапісы са славутага куфра (які ў доме Дуніна-Марцінкевіча бачыў у час вучобы Ядвігін Ш.), у тым ліку рукапісы камедый «Залёты» і «Пінская шляхта»[39]. Ельскі перапісваўся з многімі пісьменнікамі і журналістамі (напрыклад, захавалася каля 5000 лістоў ад Адама Кіркора да Ельскага[46]). Пра сваю мэтанакіраванасць пошукаў і збораў помнікаў беларускамоўнага пісьменства Ельскі, напрыклад, адзначыў у сваім лісце ад 18 (30) ліпеня 1884 г. да Вінцэнта Каратынскага: «Я збіраю ўсе творы нашай літаратуры, напісаныя на беларускай гаворцы, а ў сувязі з тым, што не маю прыгожага верша Вашага з года 1858 у гонар Аляксандра II[47] <…>, перадайце мне яго, за што застануся Вам удзячны назаўсёды»[39]. Быў знаёмы з арыгінальнай паэзіяй і перакладамі Янкі Лучыны[31][37]. У маёнтку Аляксандра Ельскага ў Замосці бывалі ў свой час славутыя тады вучоныя браты Катарбінскія, Марыян Здзяхоўскі, Міхал Федароўскі, антраполаг Юліян Талька-Грынцэвіч, мастак Генрых Вейсенгоф і інш. На адрас Аляксандра Ельскага ішлі лісты, пасылкі, бандэролі з многіх гарадоў. Сучаснікі ўспаміналі, што Ельскі праводзіў за пісьменным сталом па 12 гадзін у суткі, быў педантам ва ўсім, нумаруючы нават уласную шматлікую карэспандэнцыю[16]. Шмат год вёў свой дзённік[26].

У канцы 1880 — пачатку 1890 гг. паміж Аляксандрам Ельскім і маладым Мітрафанам Доўнар-Запольскім наладзіліся кантакты ў гісторыка-даследчай сферы, бо Мітрафан Доўнар-Запольскі рабіў спробы стварэння «беларускага кола» і хацеў рэалізаваць ідэю выдання беларускага часопіса, навуковага таварыства і публічнай бібліятэкі ў Мінску[48], аднак ідэя не была рэалізавана. Пазней Мітрафан Доўнар-Запольскі ахарактарызуе ў сваёй «Гісторыі Беларусі» Аляксандра Ельскага як «беларуса польскай культуры, але цалкам адданага беларускай справе»[49]. У сваім лісце да Яна Карловіча Аляксандр Ельскі пахваліў Доўнар-Запольскага за першае выданне часопіса-даведніка «Северо-Западный календарь» (1888)[50]. Доўнар-Запольскі хацеў таксама апублікаваць фарс-вадэвіль «Пінская шляхта» у часопісе «Северо-Западный календарь» на 1890 год, але атрымаў адмову ў царскага цэнзара. У 1891 г. у часопісе «Kraj» Аляксандр Ельскі апублікаваў сваю рэцэнзію на працу Мітрафана Доўнар-Запольскага «Очерки истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия»[39] і нататку пра фалькларыстычную працу Доўнар-Запольскага «Женская доля в песнях пинчуков», а пасля наведвання ў 1892 г. Доўнар-Запольскім маёнтка і музея ў Замосці (Ігуменскі павет) адзначыў паважліва пра Доўнар-Запольскага ў нататцы ў часопісе «Kraj» у 1892 г.: «Пан Запольскі, вядомы ўжо некалькімі сур’ёзнымі этнаграфічна-гістарычнымі працамі, заглянуўшы цяпер і ў нашу старонку, здабыў цікавы этнаграфічны матэрыял з вуснаў вясковых казачнікаў, лірнікаў і спявачак»[51].

Па сваёй ініцыятыве Аляксандр Ельскі наладзіў кантакты і перапіску з маладым журналістам часопіса «Kraj» Францішкам Багушэвічам[39]. Ельскі ў сваім лісце ад 16 (28) лютага 1890 г. да свайго сябра Яна Карловіча выказаўся аб будучым беларускага народа: «Свет знаходзіцца напярэдадні катаклізмаў, пасля якіх павінны прыйсці новыя грамадскія групоўкі. Ад гэтага паваротнага пункта пачнецца свабодны нацыянальны рух, дык і некалькімільённы беларускі народ разаўе свой дух у натуральным кірунку. Прыгадаем, у якіх фатальных акалічнасцях знаходзілася да нядаўняга часу чэшская мова: без літаратуры, амаль без мінулага і будучыні, а сёння — зіхаціць сярод першарадных моў свету і мае цудоўную параўнальна літаратуру і прэсу. <…> Беларусь дачакаецца яшчэ свайго Шаўчэнкі»[52]. Менавіта сябар Ельскага Ян Карловіч у хуткім часе возьмецца за арганізацыю надрукавання ў 1891 г. у Кракаве першага зборніка Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская», які стаў маніфестам беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння і моцным штуршком развіцця прафесійнай беларускамоўнай культуры.

Паміж допісамі, нататкамі, артыкуламі ў часопісы, газеты і энцыклапедыі Аляксандр Ельскі працаваў над сваімі грунтоўнымі польскамоўнымі даследаваннямі «Нарыс развіцця краёвай гаспадаркі ў супастаўленні са звычаямі народа ад першабытных часоў да апошняга часу» (1893—1897, два тамы) і «Замалёўкі звычаяў шляхты ў супастаўленні з эканомікай і лёсам народа ў Польшчы і Літве[53]» (два тамы), якія былі надрукаваны ў 1890-я гады ў Кракаве (Аўстра-Венгрыя)[44].

Пачатак першага ліста Вацлава Іваноўскага да Аляксандра Ельскага ад 24 лютага 1905 г. у справе беларускага кнігавыдавецтва

У 1890 г. Аляксандр Ельскі зрабіў вершаваны пераклад на беларускую мову першай часткі польскамоўнай паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і надрукаваў яго ў 1893 г. (на вокладцы — 1892 г.) у Львове (Аўстра-Венгрыя)[37]. Ельскі ў сваім лісце ад 16 (28) лютага 1890 г. да свайго сябра Яна Карловіча не без гонару засведчыў, што яму самому вельмі падабаецца пераклад, гэтак жа як і мясцовым беларускім сялянам, якім Ельскі ўласна чытаў вершаваныя беларускамоўныя радкі: «Не прымайце маіх слоў за пахвальбу, бо прызнаюся вам, што народ, калі я чытаю, разумее такога „Пана Тадэвуша“, і слёзы стаяць у яго вачах»[54]. Ельскі таксама пераклаў на беларускую мову санет Адама Міцкевіча «Бура на моры»: каштоўнасць перакладу была ў тым, што ўпершыню ў беларускамоўнай паэзіі з’явілася новая форма — санет[55]. Аляксандр Ельскі таксама збіраў сам і запісваў беларускі фальклор (песні, паданні, легенды, казкі і прымаўкі)[46]. У Вільні выйшаў беларускамоўны зборнік Ельскага «100 прымавак, загадак, прыдумак і гавендаў для пажытку беларускага (крывіцкага) народа» (1908, Вільня).

У 1895 г. Аляксандр Ельскі са свайго архіву перадаў Мітрафану Доўнар-Запольскаму для апублікавання рукапісны экземпляр беларускамоўнай ананімнай паэмы «Тарас на Парнасе», зроблены ўласна рукой Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і падпісаны Марцінкевічам адным са сваіх псеўданімаў «Навум»[56]. Ельскі быў упэўнены, што аўтарам гэтай паэмы з’яўляецца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч[56]. Запольскі падтрымаў гэтую версію аўтарства паэмы і апублікаваў паэму і свой артыкул «Дунін-Марцікевіч і яго паэма „Тарас на Парнасе“» у газеце «Витебские губернские ведомости» дзвюма часткамі ў 1895 і 1896 г., а пазней у 1896 г. асобным выданнем у Віцебску, дзе выказаў падзяку Ельскаму за прадстаўлены рукапіс[56]. (Цяпер у беларускім літаратуразнаўстве лічыцца, што ўсё ж Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч не быў аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе», а толькі зрабіў копію).

Аляксандр Ельскі быў занепакоены маральным і матэрыяльным станам сялянства ў Беларусі: апублікаваў свой артыкул «Заўвагі аб сялянскім пытанні» (1884); рабіў захады, каб арганізаваць адукацыйныя папулярныя выданні для сялянства на ўзор перакладзенай ім на беларускую мову работы польскага эканаміста Ю. Супінскага «Сем вечароў» (рукапіс Ельскага з перакладам работы Супінскага згубіўся[37])[31]. Вёў настойлівую барацьбу супраць п’янства, заганных з’яў у паводзінах і побыце людзей[19]. Аляксандр Ельскі марыў, каб у кожнай вёсцы замест карчмы з гарэлкай з’явіліся корчмы, дзе можна будзе вяскоўцу-гаспадару вольным часам добра паесці, папіць піва, пачытаць газеты і кніжкі і пагаманіць з сувяскоўцамі аб патрэбах вёскі; хацеў, каб вясковы люд імкнуўся «рупіцца», «больш цывілізавацца»[23]. Пераклаў з польскай на рускую мову даследаванні польскага філосафа Ю. Ахаровіча «Каханне, злачынства і мараль» (1876), «Пра асноўныя супярэчнасці ў нашых ведах пра сусвет» (1877)[31]. Аляксандру Ельскаму належыць некалькі ўласных вершаваных і празаічных брашур на беларускай мове — «Сынок» (1895, Санкт-Пецярбург), «Выбіраймася ў прочкі» (1896, Санкт-Пецярбург і Віцебск), «Слова аб праклятай гарэлцы і аб жыцці і смерці п’яніцы» (1900, Санкт-Пецярбург). Усе гэтыя творы вытрыманы ў духу асветніцтва (з аўтара клопатам пра маральнае жыццё вёскі і аптымістычным поглядам у будучыню), хоць яны не вельмі дасканалыя па свайму мастацкаму ўзроўню. Ельскі распаўсюджваў гэтыя брашуры сярод беларускіх дваран і сялян у літаграфаваным выглядзе. У сваім лісце ад 12 мая 1896 г. Эдвард Вайніловіч (галоўны лідар Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі) дзякаваў Аляксандру Ельскаму за прысылку беларускамоўных кніг і паабяцаў распаўсюдзіць іх сярод маянткоўцаў на пасяджэнні Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, прызнаючыся ў любові да той мовы: «Кожнаму гэтая мова мілая, кожны з нас засынаў у калысцы пад народныя песні нашых нянек, кожны на гэтай мове размаўляе з мясцовым сялянствам, а ўсе старажытныя родавыя дакументы[57] звычайна напісаныя па-беларуску[58]»[59].

У 1906 г. суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» прапанавала Аляксандру Ельскаму напісаць папулярную кнігу пра Беларусь, якую суполка меркавала выдаць, але Ельскі саступіў напісанне такой кнігі Канстанцыі Скірмунт, аднак Канстанцыя Скірмунт не згадзілася напісаць такую кнігу[60].

У сваім творы «Гутарка аб тым, якая мае быць „Зямля і Воля“[61] сельскаму народу. Праўдзівы абразок, жыўцом зняты з цяперашняга жыцця вёскі на Белай Русі, даўняй Крывічызне» (1906, Вільня) разважаў адносна вырашэння аграрнага пытання ў Беларусі і асуджаў асобныя маральныя заганы тагачаснага грамадства: заклікаў да рэформ і рацыянальнага вядзення гаспадаркі, але выступаў супраць сацыялізму (з яго ідэяй нацыяналізацыі зямлі) і апраўдваў сацыяльную няроўнасць[31].

У 1892 г. Аляксандр Ельскі стаў правадзейным членам Гістарычнай камісіі і Камісіі гісторыі мастацтва філалагічнага аддзялення Акадэміі навук у Кракаве (Аўстра-Венгрыя)[25]. Быў абраны адным з трох старшынь на III з’ездзе польскіх гісторыкаў у Кракаве (Аўстра-Венгрыя). Ельскі таксама прыняў удзел у Расійскай Імперыі ў археалагічных з’ездах у Вільні (1893) і Рызе (1896)[25]. Сам Ельскі выказваўся, што ніколі не імкнуўся да высокіх навуковых пасад і званняў, а сваю дзейнасць называў парывам душы — «працай з ласкі Божай»[45].

Прыватны музей у Замосці[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 г. у сваім маёнтку Замосце (Ігуменскі павет) Аляксандр Ельскі з родавых архіваў і збораў каштоўнасцей і цікавостак стварыў прыватны літаратурна-краязнаўчы музей, для якога збіраў экспанаты на працягу свайго жыцця, а таксама набываў кнігі для ўласнай бібліятэкі.

Аб маштабах збіральніцкай дзейнасці Ельскага сведчаць яго лісты, адрасаваныя вядомаму раманісту Юзафу Крашэўскаму, якія захоўваюцца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У сваім набытку Ельскі меў звыш 2000 гравюр, эскізаў і малюнкаў галандскіх, англійскіх, польскіх і айчынных мастакоў; каля 60 карцін; каштоўныя калекцыі фарфору, манет, шкла, слуцкіх паясоў; бібліятэку ў 10 тыс. тамоў XVII—XIX стст. — у тым ліку старадрукі з XVII ст., амаль усе польскія і літоўска-беларускія хронікі, старажытныя юрыдычныя дакументы, дыярыюшы, розныя біяграфічныя даведнікі, энцыклапедыі, атласы, уніяцкія рэлігійныя выданні, першыя выданні твораў Адама Міцкевіча, вопісы архіваў, матэрыялы паўстанняў XIX ст. у Беларусі і франка-расійскай вайны 1812 года, багатыя іншыя матэрыялы па беларусазнаўстве; каля 20 тыс. аўтографаў і дакументаў — у тым ліку расійскага цара Пятра I, расійскага цара Паўла I, французскага караля Людовіка XVI і яго жонкі Марыі-Антуанэты, Напалеона I Банапарта, Марціна Лютэра, Джорджа Вашынгтона, Адама Міцкевіча, Тадэвуша Касцюшкі і інш.; асабістыя рэчы многіх вядомых асоб; археалагічныя экспанаты[31][39][46].

Музей і бібліятэка былі адкрыты для наведнікаў, і зборамі Аляксандра Ельскага карысталіся мясцовыя і замежныя вучоныя (Тадэвуш Корзан, Уладзімір Спасовіч, Зыгмунт Глогер і інш.), Кракаўская акадэмія, Маскоўскае этнаграфічнае таварыства, музей Румянцава ў Маскве, бібліятэка імя Асалінскіх «Асалінэум» ва Уроцлаве[31][62]. З той прычыны маёнтак Замосце стаў сапраўдным культурным цэнтрам у беларуска-літоўскім краі[32].

У 1882 г. Аляксандр Ельскі завёў спецыяльную кнігу наведнікаў свайго музея ў Замосці («Кніга для запісу асоб, якія аглядаюць зборы ў Замосці, пачатая ў 1882 годзе»), першы запіс у якой быў зроблены 16 (28) ліпеня 1882 г.[63] У кнізе наведнікаў ёсць аўтаграфічныя запісы наведнікаў на беларускай, польскай, рускай, нямецкай, французскай і нават дацкай мовах — сукупна 234 аўтографы[64]: Якуб Наркевіч-Ёдка (запіс ад 1883 г.), Марыян Здзяхоўскі (1886, 1902), антраполаг Юліян Талька-Грынцэвіч (1891), Мітрафан Доўнар-Запольскі (14 ліпеня 1892 г.), гіполаг Леў Францішак Ельскі (12 верасня 1892 г.), Напалеон Чарноцкі (1901), Міхал Федароўскі (1902), дырэктар збораў імя Асалінскіх Войцех Кантшынскі, нумізмат граф Эмерык Чапскі, доктар філасофіі Стэфан Суржыцкі, Зыгмунт Каўроўскі, прафесар Томаш Семірадскі, літаратуразнавец Тадэвуш Грабоўскі, журналіст і калекцыянер Люцыян Узенбла, фатограф Ян Булгак, мастак Генрых Вейсенгоф, мастак Ігнат Урублеўскі, ігуменскі павятовы маршалак Уладзімір Уладзіміравіч Сталяроў, княгіня Радзівіл, сваякі і маянткоўцы-суседзі (Ельскія, Ратынскія, Ваньковічы, Грушвіцкія, Уняхоўскія і г.д.) і інш.[65][66] Пераважаюць аўтаграфічныя запісы на польскай мове[67]. На беларускай мове пакінулі запісы толькі дзве асобы — Мітрафан Доўнар-Запольскі і Леў Францішак Ельскі (траюрадны брат Аляксандра Ельскага)[68]. Апошні запіс у «Кнігу для запісу…» зроблены 15 жніўня 1915 г.[69] Цяпер гэтая кніга знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве ў аддзеле рукапісаў[70]. Многія знакамітыя наведнікі музея азнаёміліся з музейнай калекцыяй яшчэ да з’яўлення «Кнігі для запісу…», таму іх аўтографы адсутнічаюць: Тадэвуш Корзан, Уладзімір Спасовіч, Бялінскі, Дубецкі, Сакалоўскі, Меет, Роле, Дыкштэйн[64].

Музей, аднак, не захаваўся да нашага часу, бо большая частка збору загінула ў часы грамадзянскай вайны ў 1917—1921 гг. у беларускіх землях[25]. Зберагліся толькі тыя рукапісы, экспанаты і малюнкі, якія ў 1900 г. сам Ельскі падараваў Ягелонскаму ўніверсітэту ў Кракаве, — каля 20 000 адзінак[25]. Зберагліся некаторыя рукапісы, якія Ельскі падараваў у 1907 г. архіву Таварыства сяброў навук у Вільні (эпісталярная спадчына Адама Кіркора)[25]. Частка рукапісных і кніжных збораў трапіла ў музеі і архівы МінскаБеларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ёсць невялічкі фонд Ельскага, матэрыялы якога былі перададзены пасля Другой сусветнай вайны з Масквы) і Варшавы (фонд Прозараў і Ельскіх у Галоўным архіве старажытных актаў)[31][71]. Частка рукапісаў Ельскага знаходзіцца ў фондзе папер Мітрафана Доўнар-Запольскага ў Цэнтральным гістарычным архіве Украіны ў Кіеве, а рукапіс Ельскага «Паведамленне пра беларускія казанні» — у Цэнтральным гістарычным архіве Украіны ў Львове[71].

Сярод ідэйных спадкаемцаў, якіх паспеў выхаваць Аляксандр Ельскі, быў і яго пляменнік — Вільгельм Ельскі (1867—1919), сын Уладзіміра Людвікавіча Ельскага (1820—1875), — які добра гаспадарыў у маёнтку Ігнацічы (Мінская губерня) і вывеў у маёнтку новую пароду кароў, назваўшы яе «літоўска-беларускай»[72]. Вільгельм Ельскі з прыбыткаў свайго маёнтка запланаваў пабудаваць музей у Мінску, праект якога ўжо быў выкананы ў 1919 г. мастаком Ігнатам Урублеўскім. Аднак рэалізаваць праект пабудовы музея ў Мінску перашкодзілі падзеі грамадзянскай вайны ў Беларусі ў 1917—1921 гг. і смерць Вільгельма Ельскага ў 1919 г.[72]

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік (магільная пліта) на магіле Аляксандра Ельскага на сямейным пахаванні Ельскіх ва ўрочышчы Кобань. Фота 2014 г.
Помнік (магільная пліта) на магіле Гелены Ельскай (з роду Калячынскіх) на сямейным пахаванні Ельскіх ва ўрочышчы Кобань. Фота 2014 г.

Перад смерцю Аляксандр Ельскі цяжка захварэў, але прасіў, каб лекара не звалі, кажучы: «Ніводзін Ельскі не пражыў болей чым 82 гады»[22]. Прасіў, каб пахавалі сціпла, без марнатраўства[22].

Невядома, ці захаваўся тэстамент Аляксандра Ельскага. Вядома толькі, што Ельскі шкадаваў, што расійскія законы не дазваляюць яму споўніць сваю старую задуму: усе свае грошы памясціць такім спосабам, каб за іх пасля смерці Ельскага можна было наладзіць карысную для вакольных вёсак установу — ратунковы камітэт, бальніцу ці іншую дапаможную грамадскую ўстанову[73]

Памёр 27 жніўня (10 верасня) 1916 г. у сваім маёнтку Замосце (Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) і быў пахаваны на сямейным пахаванні сям’і Ельскіх ва ўрочышчы Кобань (каля вёскі Дудзічы), дзе знаходзяцца магілы ў тым ліку бацькоў Аляксандра Ельскага — Караля Ельскага і яго жонкі Гелены[11]. У апошні шлях нястомнага гаспадара маёнтка Замосце праводзіў у большасці сваёй мясцовы люд[22].

З цягам часу дакладнае месца пахавання Аляксандра Ельскага на ўзгорку ва ўрочышчы Кобань згубілася і не знойдзена дагэтуль; магільная пліта была зрушана і не адпавядае месцу пачатковага пахавання Аляксандра Ельскага[74]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка на былым будынку мінскай гімназіі, дзе вучыўся Аляксандр Ельскі. Фота 2008 г.

Мастак Ігнат Урублеўскі зрабіў у 1888 г. прыжыццёвы малюнак-партрэт Аляксандра Ельскага. З гэтага малюнка пазней быў адліты памятны медаль Аляксандра Ельскага[31].

Пасля смерці Аляксандра Ельскага Антон Луцкевіч апублікаваў у канцы 1916 г. у віленскай беларускай газеце «Homan» («Гоман») свой некралог «Аляксандр Ельскі», у якім пахвальна ацаніў дзейнасць Ельскага і падзякаваў за маральную і фінансавую падтрымку новаму пакаленню дзеячоў беларускамоўнай культуры: «Ельскі шчыра кахаў родны край і лічыў, што павіннасць жыхароў нашай зямліцы — працаваць дзеля лепшай долі гэтай апошняй. Яшчэ ў 80-х і 90-х гадах ён пісаў аб гэтым у стаццях, друкаваных у пецярбурскай польскай газеце „Kraj“. <…> не маючы прылучыць свае слабеючыя сілы да работы „маладых“, ён у пастаяннай перапісцы з імі пасылаў ім свае ўвагі і рады, прызываючы да асцярожнасці, разважлівасці і хрысціянскага мілавання нават сваіх ворагаў. Калі ж для грамадкі беларускіх працаўнікоў наступалі цяжкія моманты, ён спяшаўся і з матэрыяльнай помаччу, давяраючы ім свае зберажоныя грошы»[75].

Рамуальд Зямкевіч у 1919 г. напісаў пра значнасць асобы Аляксандра Ельскага: «Будучы гісторык краю, калі будзе штудзіраваць заняпад беларускага народа ў часе цёмнай цемры рэакцыі, ад 1861 да 1905 г., не можа абмінуць ніводнага друкаванага радка Ельскага. Гэта быў у поўным значэнні маянтковец-грамадзянін, светлая памяць якога асабліва павінна быць шанавана беларусамі»[76]. Бо толькі Маніфест 17 кастрычніка 1905 года, выдадзены расійскім імператарам у ходзе агульнарасійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, прадаставіў свабоду выкарыстання любой мовы і свабоду друку ў Расійскай Імперыі, што значна паскорыла працэс фарміравання прафесійнай беларускамоўнай мастацкай культуры.

Выйшлі ўспаміны пляменніка Аляксандра Ельскага — Уладзіслава Ельскага (1859—1946) «На зямлі продкаў»[77], дзе між іншым згадваецца Аляксандр Ельскі, падрабязнасці яго жыцця і дзейнасці, і ўзнаўляецца радавод Ельскіх. Апублікаваны рэестр (зроблены ў асноўным па памяці ўнукам пісьменніка — Генрыхам Ельскім) калекцый Аляксандра Ельскага[78].

У наш час беларускае прыватнае выдавецтва надрукавала два нотныя зборнікі пад назвай «Музыка сям’і Ельскіх» (Караля, Міхала і Аляксандра Ельскіх), а пазней была запісана і аўдыёкасета «Музыка сям’і Ельскіх»[79].

У Мінску (Беларусь) на будынку былой мінскай класічнай гімназіі размешчана мемарыяльная дошка з пералікам знакамітых навучэнцаў, дзе ёсць і імя Аляксандра Ельскага[80].

Музей «Дудуткі»[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашняй Беларусі жыццё і творчасць Аляксандра Ельскага звычайна цікавіла толькі спецыялістаў і аматараў, але апошнім часам, з ростам папулярнасці музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі» (старадаўняя назва маёнтка Дудзічы), Аляксандрам Ельскім сталі цікавіцца болей[81].

Выказванні Аляксандра Ельскага[правіць | правіць зыходнік]

  • «Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасрэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, стварыць дабрачыннасці!»[82].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ельскі, А. Аберагаючы памяць народа (Скарбы Замосця) / А. Ельскі // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 20. — Мінск, 2001.
  • Ельскі, А. Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі / А. Ельскі // «Наша вера». — 2002. — № 4 (22).
  • Ельскі, А. Выбранае / А. Ельскі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004. — 496 с.
  • Ельскі, А. Выбранае / А. Ельскі // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4. — 2005. — № 2.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Pierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 42.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Pierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39; Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.
  4. а б Ельскі Аляксандр Карлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Пашкоў, Г. П.. — Мінск: БелЭН, 1996. — Т. 3. — С. 349. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  5. Электронны каталог ЦНБ НАН Беларусі (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 31 снежня 2015.
  6. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 444.
  7. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 63.
  8. а б в Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.
  9. Кісялёў, У. Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29.
  10. Киштымов, А. Ельские: опыт сельских хозяев (19 — начало 20 вв.) // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 103, 104.
  11. а б Pierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 42.
  12. Кісялёў, У. Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 29; Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 53.
  13. а б в г Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 54.
  14. Pierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39.
  15. а б в Кісялёў, У. Ельскія на Беларусі // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 30.
  16. а б Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57.
  17. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 57, 58.
  18. а б в г Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 58.
  19. а б в г д е Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 445.
  20. Войнилович, Э. Воспоминания… С. 79.
  21. Федорук, А. Старинные усадьбы Ельских на Минщине // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 124.
  22. а б в г Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 67.
  23. а б Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 64.
  24. Jurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 86.
  25. а б в г д е Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447.
  26. а б Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 65.
  27. Карлюкевіч, А. Традыцыі Аляксандра Ельскага ў пухавіцкім краязнаўстве // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 145.
  28. а б Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 66.
  29. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 66, 67.
  30. Мальдзіс, А. І. Падарожжа ў XIX стагоддзе. З гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры. — Мінск: Народная асвета, 1969. — С. 169.
  31. а б в г д е ё ж з і к Мархель, У. Аляксандр Ельскі
  32. а б в г Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 55.
  33. «Гапон», «Вечарніцы», «Дудар беларускі» і «Быліцы, расказы Навума» — гэта вершаваныя творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
  34. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 458—459.
  35. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 536.
  36. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 458, 459.
  37. а б в г д Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 61.
  38. Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002). — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — С. 110, 111, 117.
  39. а б в г д е Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446.
  40. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 50.
  41. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 450; Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.
  42. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 60.
  43. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448, 450—453, 456, 457, 462.
  44. а б Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 59.
  45. а б Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 448.
  46. а б в Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 56.
  47. У 1858 г. расійскі імператар Аляксандр II наведаў Вільню, куды з той нагоды прыехала шмат мясцовых каталіцкіх дваран на сустрэчу.
  48. Довнар-Запольский, М. В. История Белоруссии. — Минск : Беларусь, 2003. — С. 3—4.
  49. Довнар-Запольский, М. В. История Белоруссии. — Минск : Беларусь, 2003. — С. 460.
  50. Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 13.
  51. Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 11—12.
  52. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446; Ліс, А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 18—19.
  53. Пад „Літвой“ меліся на ўвазе землі былога Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага — тагачасныя землі Паўночна-Заходняга краю Расійскай Імперыі.
  54. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 461.
  55. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 462.
  56. а б в Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 14.
  57. Маюцца на ўвазе старажытныя дакументы роду Вайніловічаў, якія зберагаліся ў родавым архіве Вайніловічаў у Савічах.
  58. Вайніловіч выкарыстоўвае сучасны тэрмін, бо ў XVI ст. старабеларуская мова называлася „рускай мовай“.
  59. Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 105, 127.
  60. Куль-Сяльверстава, С. Лісты Канстанцыі Скірмунт да Аляксандра Ельскага // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 72.
  61. Зямля і воля“ — гэта назва расійскай тэрарыстычна-рэвалюцыйнай арганізацыі народнікаў, якая пазней пераўтаварылася ў расійскую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) і патрабавала правядзення канфіскацыйнай зямельнай рэформы без кампенсацыі былым зямельным уласнікам.
  62. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 446, 447.
  63. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 538.
  64. а б Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 6.
  65. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 447, 539.
  66. Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 6—25.
  67. Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 10.
  68. Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 11, 15.
  69. Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 22.
  70. Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 5.
  71. а б Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 68.
  72. а б Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 69.
  73. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 68, 69.
  74. Pierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 39, 42.
  75. Луцкевіч, А. Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва… С. 4, 31—32.
  76. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 51—52.
  77. Ельскі У. На зямлі продкаў / Уклад. Уладзімір Мархель, перакл. з польск. Ірыны Марачкінай // Шляхам гадоў. — Мінск, 1993. (Успаміны захоўваліся ў нашчадкаў Ельскіх, ніколі не выдаваліся.)
  78. Шляхам гадоў. № 1, 1990.
  79. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 70, 71.
  80. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 71.
  81. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 70.
  82. Марачкіна, І. Руплівец з Замосця // Дзеля блізкіх і прышласці. — Мінск, 1999. — С. 52.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2000—2012. — Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII—пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. — 2005. — 519 с.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў: у 2 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі — Мінск: Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — 582 с.
  • Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — 156 с.
  • Довнар-Запольский, М. В. История Белоруссии / М. В. Довнар-Запольский. — Минск : Беларусь, 2003. — 680 с.
  • Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник / Д. М. Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 672 с.
  • Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917 / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2013. — 694 с.
  • Карлюкевіч, А. Традыцыі Аляксандра Ельскага ў пухавіцкім краязнаўстве / А. Карлюкевіч // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 140—149.
  • Куль-Сяльверстава, С. Лісты Канстанцыі Скірмунт да Аляксандра Ельскага / С. Куль-Сяльверстава, В. Скалабан // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 71—75.
  • Кісялёў, У. Ельскія на Беларусі / У. Кісялёў // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 26—32.
  • Киштымов, А. Ельские: опыт сельских хозяев (19 — начало 20 вв.) / А. Киштымов // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 102—118.
  • Ліс, А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 3—27.
  • Луцкевіч, А. Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / Антон Луцкевіч; уклад., прадм. , камэнт., індэкс імёнаў, пер. з пол. і ням. А. Сідарэвіча. — Мінск : Кнігазбор, 2006. — 460 с.
  • Марачкіна, І. Руплівец з Замосця / І. Марачкіна // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 50—71.
  • Мархель, У. «Кніга для запісу…», або 234 аўтографы / У. Мархель // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 5—26.
  • Пугачова, С. Невядомы зборнік А. К. Ельскага з асабістай бібліятэкі Э. Ажэшкі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / С. Пугачова // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 85—91.
  • Раюк, А. Р. Чэшскі вопыт адраджэння ў асэнсаванні каталіцкіх дваран-кансерватараў Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2019. — Вып. 26. — С. 307—312.
  • Сільнова, Л. Ельскі, Ельскага, Ельскаму… / Л. Сільнова // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 76—85.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Федорук, А. Старинные усадьбы Ельских на Минщине / А. Федорук // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 119—129.
  • Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
  • Jurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego / R. Jurkowski // Знакамітыя мінчане : Матэрыялы VI Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2005 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: БДПУ, 2005. — С. 80—108.
  • Pierzyńska-Jelska, E. Non omnos moralis / E. Pierzyńska-Jelska // Дзеля блізкіх і прышласці : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. «Універсітэты Ельскіх» (да 165-годдзя з дня нараджэння Ельскіх), Мінск, 7 кастр. 1999 г. / Бел. ун-т культуры; рэдкал.: (адк. рэд.) А. У. Пазнякоў [і інш.]. — Мінск: Бел. ун-т культуры; рэкламна-выдав. фірма «Ковчег», 1999. — С. 36—42.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — Cz. 1. — 368 s.
  • Войнилович, Э. Воспоминания / Э. Войниллович; пер. с польск., общ. ред. В. Завальнюка. — Мн.: Издание Минской римо-католической парафии св. Симона и Елены, 2007. — 380 с. — 250 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]