Кутнева
Выгляд
Вёска
Кутнева
|
Ку́тнева[1] (трансліт.: Kutnieva, руск.: Кутнево) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чыжэвіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі вядома як засценак. У 1883 годзе адкрыта школа граматы (вучыліся 7 хлопчыкаў). У пачатку XX стагоддзя адносілася да Цясоўскай сельскай грамады Пагосцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная горка»[2]. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пагосцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1897 — 409 чал.
- XX стагоддзе: 1909 — 425 чал.; 1917 — 337 чал.; 1926 — 436 чал.; 1941 — 400 чал.; 1970 — 143 чал.
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 30 чал.[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Кутнева // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — С. 554. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-69-2.
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Віталева В. В. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — С. 554. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-69-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх