Перайсці да зместу

Куэлап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куэлап
Выява
Культура Chachapoya culture[d]
Краіна
У адміністрацыйнай адзінцы
Месцазнаходжанне
Статус каштоўнасці cultural heritage of Peru[d] і Папярэдні спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[d]
Афіцыйны сайт kuelap.cultura.pe (ісп.)
Крытэрый Сусветнай спадчыны (2005) (iii)[d] і (iv)[d]


Куэлап (Перу)
Куэлап
Куэлап


Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Куэлап (Kuélap) — крэпасць цывілізацыі Чачапоя, заваяванай інкамі. Была збудаваная ў X стагоддзі і існавала да прыкладна XVI ст. Знаходзіцца ў рэгіёне Амазонас у Перу.

Зноў адкрыта ў 1843 г. Размешчана на вышыні 3 тыс. метраў над узроўнем мора, складаецца з некалькіх гіганцкіх платформаў, размешчаных адна на адной. Першая з платформ вышынёй 20 м і шырынёй 600 м размешчана ў напрамку з поўначы на поўдзень. За ёй знаходзяцца дзве іншых. Гэтыя платформы падтрымліваюць каля 400 будынкаў, у асноўным цыліндрычнай формы. Некаторыя з канструкцый упрыгожаны фрызамі ў выглядзе вачэй або птушак.

Да крэпасці вядзе вельмі вузкая дарога, на якой змяшчаецца не больш за 1 чалавека, акружаная сценамі вышынёй у 20 метраў.

Тры найбольш важных збудаванні крэпасці: Эль-Тынтэра, Ла-Аталая і Эль-Кастыльё.

Непадалёк ад Куэлапа ў 1985 г. быў адкрыты комплекс археалагічных помнікаў Гран-Вілая, які таксама адносіцца да культуры Чачапоя.