Чакана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чакана

Чака́на — ступенчаты крыж, з старадаўніх часоў распаўсюджаны ў Паўднёвай Амерыцы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Чаканы з трымя ступенямі ў кожнай сваёй чвэрці, называюць інкскімі, з другой колькасцю - андскімі. Еўрапейцы, для аблягчэння хрысціанізацыі інкаў, яшчэ з часоў Францыска Пісара, называлі чакану крыжам. Таму чакану яшчэ называюць інкскім ці андскім крыжам. Найбольшая колькасць знойдзеных абразцоў чаканы мае тры ступені, але сустракаюцца і другія варыанты.

Інкская чакана (інкскі крыж)[правіць | правіць зыходнік]

Сімвалічныя значэнні інкскай чаканы[правіць | правіць зыходнік]

Да паяснення сімвалічных значэнняў чаканы
Акно ў форме чаканы. Ціўанаку, Баілвія

Светлыя і цёмныя адценні верхняй і ніжняй палавін інксакй чаканы сімвалізуюць дуалізм - двойственнасць міру, а круг абазначае пуп ці цэнтр міру, жыцця і ўвогуле сусвет. Інкская чакана яўляецца сімвалам гармоніі свету. Чатырмя групамі сваіх ступеней яна як бы аб'ядноўвае чатыры групы паняццяў. А менавіта:

  • Першая чвэрць сымвалізуе энергетычныя ўзроўні ці міры (крусівам даецца гучанне тэрміна на мове кечуа):
    1. - ніжні ці падземны - уху пача ці урын пача (эмбрыён, мумія)
    2. - сярэдні ці наземны - кай пача (наш свет)
    3. - верхні ці нябесны - ханан пача ці ханак пача (свет багоў)
  • Другая чвэрць абазначае жывёл, якія адпавядаюць гэтым мірам:
    1. - змяю - амару (падземны свет)
    2. - пуму - пума ці ціці (наземны свет)
    3. - кондара - кунтур (нябесны свет)
  • Трэцяя чвэрць сымвалізуе жыццёвыя прынцыпы:
    1. - не крадзі - ама суа
    2. - не лгі - ама льульа
    3. - не лянуйся - ама кельа
  • Чацвёртая - прызначэнне чалавека:
    1. - любоў - мунай
    2. - веды - ячай
    3. - труд, праца - льанкай

Чатыры канца чаканы сымвалізуюць чатыры рэгіёна, якія састаўлялі Імперыю Інкаў: Чынчансуё, Кольасуё, Антысуё і Контысуё. Канцы інкскай чаканы таксама сымвалізуюць і сузор'е Паўднёвы крыж, якому пакланяліся інкі. Акрамя таго, чатыры канцы любой чаканы (3-х, 4-х, 5-ці і сяміступенчатай) сымвалізуюць чатыры стыхіі (вада, зямля, паветра і агонь), а таксама чатыры канцы света.

Бытавое распаўсёджванне інкскай чаканы[правіць | правіць зыходнік]

У жыцці інкскіх патомкаў чакана паўсюдна распаўсюджана. Яна фактычна з'яўляецца іх сімвалам. Яна распаўсюджана ў сувенірнай прадукцыі. Таксама яна выкарыстоўваецца ў архітэктуры.

Андская чакана (андскі крыж)[правіць | правіць зыходнік]

Андская чакана на маставой каля Храма Карынканча, Куско, Перу
Андскія чаканы на мегалітах, Балівія

Андская чакана сустракаецца параўнальна рэдка. Як згадвалася, яна адрозніваецца ад інкскай колькасцю ступеней. Часцей сустракаецца чатыры, як на мегалітах у Ціўанаку, Балівія.

Радзей можна ўбачыць пяць ступеней, як напрыклад у 40 кіламетрах ад Куско ў Ольянтайтамба, Перу. Маецца адзінкавы прыклад сяміступенчатай чаканы. Яе ніжняя палова, выкананая з гліны і зусім ужо слаба бачная, знаходзіцца на сцяне галоўнага будынка Храма творцы свету Віракоча (Ракчы, Перу).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]