Куяльніцкі курорт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Куяльніцкі курорт

Куяльніцкі курорт, Куяльнік — бальнеагразевы курорт ва Украіне. У складзе Адэскай групы курортаў, за 10 км ад г.Адэса, на беразе Куяльніцкага лімана. Адзін са старэйшых гразевых курортаў (першыя ўстановы былі пабудаваны ў 1833 годзе). Асноўныя лекавыя прыродныя фактары: глеевыя сульфідныя гразі (запасы каля 20 млн.м³), ліманная рапа (мінералізацыя да 190 г/л, мае ў сабе серавадарод, бром, жалеза), хларыдна-гідракарбанатна-натрыевыя воды мясцовых мінеральных крыніц (пітная лячэбна-сталовая і для ваннаў, наладжаны прамысловы разліў). Гразе-, бальнеа-, аэрагелія- і таласатэрапія хвароб суставаў, нервовай сістэмы, гінекалагічных, некаторых страўнікава-кішачных. Санаторыі, пансіянаты, бальнеа- і гразелячэбніцы, установы для амбулаторна-курсовачнага лячэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]