Кэсы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абгортка шаўковага габелена дынастыі Сун са Скрутка настаўленняў  (англ.) Гу Кайчжы з выявай півоні сярод гартэнзій

Кэсы (кіт. трад. 緙絲, спр. 缂丝; або кіт. трад. 刻絲, спр. 刻丝, літаральна: «рэзаны шоўк»)[1] — кітайскае рукадзельнае мастацтва вырабу шматколерных тканых карцін, якія выконваліся на маленькіх ручных станках з шоўку-сырца ў аснове і рознакаляровых шаўковых нітак ва ўтку. Шаўковая пража ўручную пракладвалася мініяцюрнымі бамбукавымі чаўнакамі  (руск.) і шчыльна прыганялася драўлянай шчоткай. Уток, у адпаведнасці з малюнкам, ствараў на межах каляровых участкаў невялікія прасветы, што дало назву тканіны. Выраб адной карціны патрабаваў многіх месяцаў працы. За ўвесь свой век майстар мог стварыць не больш за два дзесяткі вялікіх твораў[2].

Тэхніка кэсы галоўным чынам распаўсюджаная ў раёне Сучжоў, дзе яшчэ ў эпоху дынастыі Хань выкарыстоўвалася для ткання ваўняных вырабаў. На шоўк майстры перайшлі пачынаючы з эпохі дынастыі Тан. У эпоху дынастый Сун і Юань тэхніка кэсы ўжывалася для вырабу адзення і партрэтаў валадарных асоб, каліграфічных работ і твораў жывапісу. Вяршыні тэхніка кэсы дасягнула ў эпоху дынастыі Паўднёвая Сун, характарызуючыся выявамі прыроды і людзей. У эпоху дынастыі Мін і дынастыі Цын майстры былі на вышыні, але ўжываць іх творы маглі толькі блізкія імператару асобы. У 2006 годзе тэхніка кэсы Сучжоу была ўнесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая[zh] [2].

Зноскі

  1. Гл. слоўнікавыя артыкулы 刻丝 kèsī і 缂丝 kèsī у крыніцы: 现代汉语词典 (Сяньдай ханьюй цыдянь) (кіт.). — 5-е изд. (2005). — Пекин: Шан’у іньшугуань, 2010. — ISBN 9787100043854.
  2. а б Жань Шаньчуань 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жань Шаньчуань Резаный шелк // Китай. — 2022. — № 1. — С. 60—61.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]