Кіева-полацкая вайна (1077—1078)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіева-полацкая вайна
Дата 10771078
Месца Полацкая зямля
Прычына напад палачан на ноўгарадцаў
Вынік перамога Усяслава Брачыславіча
Праціўнікі
Полацкае княства Кіеўскае княства,
Смаленскае княства,
Чарнігаўскае княства,
Найміты-полаўцы
Камандуючыя
Усяслаў Брачыславіч Ізяслаў Яраславіч,
Усевалад Яраславіч,
Уладзімір Усеваладавіч Манамах,
Святаполк Ізяславіч

Кіева-полацкая война 1077—1078 гадоў — узброенае супрацьстаянне полацкага князя Усяслава Брачыславіча і вялікага князя кіеўскага Ізяслава Яраславіча.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 1077 года полацкі князь Усяслаў Брачыславіч у чарговы раз напаў на Наўгародскую зямлю. Напярэдадні, у снежні 1076 года, у Кіеве памёр вялікі князь кіеўскі Святаслаў Яраславіч, а паміж яго братамі наспявала барацьба за ўладу, таму Усяслаў спадзяваўся, што князю наўгародскаму Глебу Святаславічу ніхто не дапаможа. Аднак ён пралічыўся: для адлюстравання атакі на Ноўгарад быў пасланы Уладзімір Усеваладавіч (пазней ён атрымае мянушку Манамах). Усяслаў не змог узяць горад і быў вымушаны адступіць у Полацкае княства. Тым часам Усевалад Яраславіч саступіў Ізяславу Яраславічу прастол і апошні стаў вялікім князем кіеўскім.

Улетку 1077 года супраць Усяслава пайшлі чарнігаўскія войскі на чале з Усеваладам Яраславічам і Уладзімірам Усеваладавічам, а таксама кіеўскія войскі на чале са Святаполкам Ізяславічам. Кіеўска-чарнігаўская армія падышла да Полацка і пачала штурм горада. Нападнікам удалося адцясніць войскі Усяслава ў дзяцінец. Далей штурмавалі яго, але ўзяць не змаглі. Пачалася аблога. Неўзабаве ваеначальнікі вырашылі адвесці войска назад, у Кіеў і Чарнігаў, так як палічылі гэты паход бескарысным[1]

Да зімы 1078 года былі сабраны новыя войскі. Паход узначалілі Уладзімір Усеваладавіч і Святаполк Ізяславіч. Таксама князі нанялі полаўцаў (першы раз у гісторыі Русі). Войскі Уладзіміра і Святаполка дайшлі да Полацка, але горад зноў не ўзялі. Аднак гэтым разам яны не сышлі так проста, а заняліся рабаваннем і спусташэннем Полацкага княства. Затым Святаполк сышоў у Ноўгарад, а Манамах з полаўцамі рушыў на Адрэск. Узяў ён горад ці не — невядома. Аднак устаноўлена, што далей ён сышоў пад Чарнігаў[2].

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Кіеўская Русь не дасягнула поспеху ў вайне, хоць і нанесла велізарныя страты Полацкаму княству.

На мяжы 1070—1080-х гадоў Усяслаў напаў на Смаленск, папаліў смаленскія пасады і вярнуўся ў сваё княства са здабычай. Спроба Уладзіміра Манамаха заспець яго ў Смаленску не ўвянчалася поспехам, нягледзячы на паход без абозу. У адказ Уладзімір разбурыў Полацкую зямлю да Лукомля і Лагожска, затым правёў яшчэ адзін паход пад Друцк. У пачатку 1080-х гадоў Уладзімір Манамах з полаўцамі разбурыў Менск, перабіўшы там усіх жыхароў і нават іх жывёлу. Аднак скарыць Полацкае княства не ўдалося і гэтым разам[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Строкин Валерий Витальевич. Всеслав Чародей и его Время : исторический. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016.
  2. Поучение Владимира Мономаха. : исторический. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2014.