Кімберлі (плато)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Кімберлі (анг. Kimberley) — плато на паўночным захадзе Аўстраліі. Вышэйшая кропка - гара Орд (936 м).

Плато складзена пераважна старажытнымі крышталічнымі пародамі і пясчанікамі, на ўсходзе - базальтам. Рассечана эрозіяй на асобныя плато і хрыбты. Пераважае субэкватарыяльны клімат. Расліннасць на поўначы плато прадстаўлена вечназялёным эўкаліптавым рэдкалессем, у далінах рэк пераважаюць лясы, на поўдні - арыднае рэдкалессе, на пясчанікавых плато - збожжавыя і хмызнякі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]