Нацыянальны парк Пурнулулу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк Пурнулулу
англ.: Purnululu National Park
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Аўстралія
Плошча
  • 2 397 км²
Дата заснавання 1987[1]
Сайт parks.dpaw.wa.gov.au/par…
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Purnululu National Park
(Нацыянальны парк Пурнулулу)
Спасылка № 1094 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Прыродны
Крытэрыі vii, viii
Рэгіён Краіны Азіі і Ціхага акіяна
Уключэнне 2003  (27-я сесія)

Нацыянальны парк Пурнулулу (англ.: Purnululu National Park) — нацыянальны парк у Аўстраліі. З 2003 г. уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Парк з'яўляецца адным з унікальных аб'ектаў прыроды. Яго плошча — 239,7 тыс. га. Ён знаходзіцца на тэрыторыі штата Заходняя Аўстралія ў раёне хрыбта Бангл-Бангл на вышыні каля 500 м над узроўнем мора.

Хрыбет створаны чырвонымі дэвонскімі пясчанікамі; парнулулу — «пясчанік» на мове абарыгенаў племені Кайя. За мільёны гадоў вада і вецер «выразалі» з іх вычварныя канічныя слупы-астанцы. Вышыня некаторых з іх дасягае 250 м. На паверхні астанцаў дакладна бачныя шырокія цёмна-шэрыя гарызантальныя пласты. Гэтыя палосы — вынік дзейнасці здольных да фотасінтэза цыянабактэрый, якія пражывалі ў гэтым раёне каля 370 млн гадоў таму, калі раён Бангл-Бангл з'яўляўся дном мелкіх заліваў.

Парк знаходзіцца ў цяжкадаступнай мясцовасці. Бліжэйшы населены пункт горад Кунунура размешчаны ў 300 км на поўнач ад Пурнулулу. Аднак на працягу каля 20 тыс. гадоў у гэтай горнай мясцовасці пражываюць аўстралійскія абарыгены. Іх колькасць невялікая, але нягледзячы на доўгі перыяд каланізацыі, яны змаглі захаваць традыцыі і культуру, якія не маюць аналагаў у сусветнай гісторыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1094
рус.англ.фр.
  1. https://www.protectedplanet.net/126839