Кінарынхі (Kinorhyncha, ад стар.-грэч.: κινέω — рухаю і ῥύγχος — рыла) — клас беспазваночных жывёл з групы Scalidophora. Характарызуюцца гідрастатычным шкілетам, целам, пакрытым ігольчастай хітынавайкутыкулай(руск.) бел., і прысутнасцю ў сценцы цела колцавых і дыяганальных цягліц. Валодаюць вельмі маленькімі памерамі, насяляюць у глейкіх марскіх ападках. У свеце вядома каля 130 відаў, у Расіі — 30 відаў[1].
Цела відаў класу Кінарынхі білатэральна сіметрычнае, складаецца з больш чым двух клеткавых слаёў і падзелена на тканкі і органы. Эпідэрміс часткова сінцітыяльны, утварае валікі. Стрававальная сістэма скразная, на пярэднім канцы цела прысутнічае мускулістая глотка з выступаючым ротавым конусам, якія змяшчаюць ротавую паражніну. Глотка трохкутная ў папярочным перасеку (рыса, характэрная для многіх псеўдацэламічных чарвякоў). Цела звонку падзелена на 13-14 сегментаў (занітаў). Паражніна цела прадстаўлена псеўдацэлем. Выдзяляльная сістэмапротанефрыдыяльнага тыпу. У адрозненне ад іншых прадстаўнікоў групы Scalidophora, протанефрыдыі Кінарынхі незалежныя ад палавой сістэмы. Нервовая сістэма складаецца з каляглоткавага нервовага кольца і вентральнага ствала, на якім у адпаведнасці з сегментацыяй цела размешчаны групы гангліянарных клетак.