Страўнікава-кішачны тракт
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/12/%D0%96%D0%B5%D0%BB%D1%83%D0%B4%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%BE-%D0%BA%D0%B8%D1%88%D0%B5%D1%87%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82_%28%D0%BF%D0%B8%D1%89%D0%B5%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%BC%D0%B0%29_%D1%87%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D0%B0.jpg/282px-%D0%96%D0%B5%D0%BB%D1%83%D0%B4%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%BE-%D0%BA%D0%B8%D1%88%D0%B5%D1%87%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BA%D1%82_%28%D0%BF%D0%B8%D1%89%D0%B5%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B5%D0%BC%D0%B0%29_%D1%87%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D0%B0.jpg)
1 — Стрававод чалавека;
2 — Страўнік;
3 — Дванаццаціперсная кішка;
4 — Худая кішка;
5 — Падуздышная кішка;
6 — Тоўстая кішка;
7 — Прамая кішка.
Страўнікава-кішачны тракт (СКТ) — сістэма органаў стрававання сапраўдных шматклетачных жывёл, якія забяспечваюць механічную і хімічную апрацоўку ежы, усмоктванне яе састаўных частак і выдзяленне незасвоеных рэшткаў.
Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
У большасці жывёл стрававальная сістэма арганізавана аднолькава. Страўнікава-кішачны тракт ўяўляе сабой суцэльную трубку, якая злучае ротавую адтуліну з анальнай, па якой у каўдальным напрамку перамяшчаюцца харчовыя масы, якія расшчапляюцца на больш дробныя, прыдатныя да ўсмоктвання часціцы.
Аднак у розных жывёл ёсць некаторыя адрозненні ў арганізацыі стрававальнай сістэмы, якія часта бываюць звязанымі з асаблівасцямі іх харчавання. У пазваночных страўнікава-кішачны тракт уключае ротавую поласць, глотку, стрававод, страўнік, кішэчнік, буйныя стрававальныя залозы (печань, падстраўнікавая залоза). У расліннаедных значная даўжыня кішэчніка, асабліва тоўстага (напр., у коней з’яўляюцца дадатковыя сляпыя адросткі), у кароў страўнік мае 4 камеры, у драпежных кішэчнік карацейшы, страўнік аднакамерны. Колькасць зубоў таксама адрозніваецца ў розных відаў жывёл.
Розныя аддзелы страўнікава-кішачнага тракту выконваюць спецыфічныя функцыі ў працэсе бесперапыннага ператраўлення ежы (напр., хімічны працэс стрававання і ўсмоктвання ў страўніку і тонкай кішцы), таксама нестрававальныя функцыі (напр., выдзяляльных органаў, эндакрынных залоз, імунныя).
У нармальнага дарослага мужчыны страўнікава-кішачны тракт у сярэднім каля 6,5 метраў удоўжкі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Леанцюк А. С. Стравава́льная сістэ́ма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 191. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Страўнікава-кішачны тракт