Перайсці да зместу

Кіпарысавік гароханосны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіпарысавік гароханосны

Агульны выгляд расліны, Ілінойс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chamaecyparis pisifera
(Siebold & Zucc.) Endl. (1847)

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183450
NCBI  99808
EOL  323366
GRIN  t:10096
IPNI  261847-1
TPL  kew-2715306

Кіпарысавік гароханосны[1] (Chamaecyparis pisifera) — від дравяністых раслін роду кіпарысавік (Chamaecyparis) сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Chamaecyparis pisifera. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Flora Japonica», 1870

Дрэва 25-30(50) м вышыней. Крона конусападобная або вузкакеглепадобная, галіны гарызантальна распасцёртыя. Кара чырванавата-карычневая або чырвона-блакітная, гладкая, адыходзіць тонкімі палоскамі. Галінкі плоскія, вісячыя, густа пакрытыя лісцем. Лісце (іголкі) прымкнутае, з адлеглымі верхавінамі, зверху бліскучае, цемна-зялёнае, знізу з белымі плямамі і палоскамі, мае слабы водар. Плоскаснае лісце яйкападобна-ланцэтнае, з залозкай; бакавое — моцнасціснутае, завостранае роўнае пласкаснаму па даўжыні.

Мужчынскія стробілы з 6-10 пар бураватых пылковых мяшкоў. Жаночыя шышкі шматлікія, дробныя, на кароткіх хвосціках, шарападобныя, 6-8 мм у дыяметры, жаўтлява-карычневыя або цёмна-карычневыя, спеюць на першы год. Насенневых лусак 8-10(12), яны мяккія, не дравяністыя, тонкія, выцягнутыя ў шырыню, увагнутыя пры паспяванні, уверсе маршчыністыя, слабазавостраныя, краі надрэзаныя. Насенне па 1-2 на лускі; крыльца тонкае, празрыстае, вельмі шырокае з 5-6 смалянымі залозкамі на кожным баку.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Эндэмік Японскіх астравоў, аддае перавагу вільготным глебам[2][3].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Драўніна высокай якасці[2].

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны (некаторыя сарты: Aurea, Boulevard, Filifera, Plumosa, Squarrosa)[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Правдин 1949, с. 336—338.
  3. а б Крюссман Г. Chamaecyparis pisifera // Хвойные породы / Под ред. Н. Б. Гроздовой. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 89—92. — 256 с. — 7 500 экз. — ISBN 3-489-60222-6.
  4. Сінонімы Chamaecyparis pisifera на сайце Royal Botanic Gardens, Kew (англ.) (Праверана 21 лістапада 2012)
  • Кипарисовик горохоплодный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 21 лістапада 2012)