Сёрэн Абю К’еркегор
Сёрэн Абю К’еркегор | |
---|---|
дацк.: Søren Aabye Kierkegaard | |
Дата нараджэння | 5 мая 1813[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1855[3][2][…] (42 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхаэль Педэрсэн К’еркегор[d] |
Род дзейнасці | філосаф, багаслоў, паэт, пісьменнік, раманіст, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | філасофія |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сёрэн Абю К’еркегор[6], таксама Кіркегор (Soren Aabye Kierkegaard, 5 мая 1813, Капенгаген, Данія — 11 лістапада 1855) — дацкі філосаф, пратэстанцкі тэолаг і пісьменнік. Папярэднік экзістэнцыялізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў філасофію і тэалогію ў Капенгагенскім універсітэце.
Аўтар прац «Страх і хваляванне» (1843), «Філасофскія крохі» (1844), «Стадыі жыццёвага шляху» (1845), «Хвароба да смерці» (1849) і інш. Сваё бачанне быцця чалавека сфармуляваў як рэалізацыю чалавечай суб’ектыўнасці, у якой асаблівая роля належыць такім паняццям, як «асоба», «свабода», «выбар», «страх», «адчай», «рашучасць» і інш. Існаванне чалавека разглядаў у трох тыпах экзістэнцыі: эстэтычнай, этычнай і рэлігійнай. 3 несувымернасці божага і чалавечага свету, веры і розуму выводзіў тэзіс пра бяссэнсавасць іх спалучэння, бо ўсякія спробы такога злучэння непазбежна вядуць да парадоксаў. У процівагу нямецкаму класічнаму ідэалізму (а дакладней, развіццю, якое надаў яму Гегель) настойваў на другаснасці рацыянальнасці і першаснасці чыстага існавання (экзістэнцыяльнасці), якое пасля пэўнага дыялектычнага шляху развіцця асобы павінна знайсці свой сэнс у веры. Творы С. К’еркегора вылучаюцца яскравасцю.
Філасофія яго стала папулярнай у ХХ ст. 3 узнікненнем экзістэнцыялізму набыла характар класічнай філасофскай літаратуры ў галіне ірацыяналістычных канцэпцый.
Зноскі
- ↑ Westphal M. Soren Kierkegaard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Søren Kierkegaard // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Westphal M. Soren Kierkegaard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Кьеркегор — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 14 студзеня 2020.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.
- ↑ Напісанне К’еркегор, а таксама Кіркегор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн.:БелЭн, 1999, С.238.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн.:БелЭн, 1999.
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1813 годзе
- Нарадзіліся ў Капенгагене
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 1855 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Пахаваныя ў Капенгагене
- Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Вучоныя Даніі
- Філосафы Даніі
- Пісьменнікі Даніі
- Дацкамоўныя пісьменнікі