Перайсці да зместу

Кіршы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кіршы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 354 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223036
Аўтамабільны код
5
Кіршы (Беларусь)
Кіршы
Кіршы
Кіршы (Мінская вобласць)
Кіршы
Кіршы

Кіршы́[1] (трансліт.: Kiršy, руск.: Кирши) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пятрышкаўскага сельсавета.

Да 20 студзеня 1960 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Заслаўскага пассавета[2], да 9 жніўня 1979 года ўваходзіла ў склад Заслаўскага сельсавета[3].

Каля вёскі знаходзіцца Кіршоўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу[4]. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, месцамі гліністы, з лінзамі і праслоямі жвірыстых пяскоў і марэнных супескаў або з уключэннямі валуноў. Пяскі-адсевы пераважна буйна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Разведаныя запасы 3,3 млн м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,4—25 м, ускрышы (гліністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2—12 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону і для будаўнічых работ.

Было старое адэльскае прозвішча Кірша[5]. Ёсць латышскае Kirša[6].

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  5. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-HW59?i=208&cat=834700
  6. https://uzvardi.lv/surname/805443