Кірыл Васільевіч Габурыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірыл Васільевіч Габурыч
малд.: Chiril Gaburici
11-ы прэм’ер-міністр Малдовы[d]
18 лютага 2015 — 20 чэрвеня 2015
Папярэднік Юрые Лянкэ
Пераемнік Наталля Герман[d]
Minister of the Economy of Moldova[d]
10 студзеня 2018 — 8 чэрвеня 2019
Папярэднік Octavian Calmîc[d]
Пераемнік Vadim Brînzan[d]

Нараджэнне 23 лістапада 1976(1976-11-23) (47 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць прадпрымальнік, палітык, эканаміст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кірыл Васільевіч Габурыч (рум.: Chiril Gaburici; нар. 23 лістапада 1976 года, Лаганешты, Малдаўская ССР, СССР) — малдоўскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, прадпрымальнік. 18 лютага 2015 года парламентам Малдовы зацверджаны ў пасады прэм’ер-міністра краіны[1]. Падаў у адстаўку з паста прэм’ер-міністра Малдовы 12 чэрвеня 2015 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кірыл Габурыч нарадзіўся 23 лістапада 1976 года ў сяле Лаганешты Катоўскага раёна Малдаўскай ССР.

У 2001—2003 гадах з’яўляўся прадстаўніком аддзела рэгіянальных продажаў аператара сотавай сувязі Moldcell, дзе адказваў за развіццё аператара на поўначы краіны. Потым да 2004 года працаваў начальнікам аддзела рэгіянальных продажаў Moldcell. З мая 2004 года да кастрычніка 2008 года быў дырэктарам дэпартамента продажаў Moldcell. 1 лістапада 2008 года прыступіў да выканання абавязкаў генеральнага дырэктара Moldcell.

У 2012 годзе Габурыч перабраўся ў Азербайджан, дзе ўзначаліў Azercell Telekom. У снежні 2014 года самахоць пакінуў пост прэзідэнта кампаніі.

14 лютага 2015 году дэкрэтам прэзідэнта Малдовы Нікалае Цімофці прызначаны кандыдатам на пост прэм’ер-міністра краіны. 18 лютага за ўрад Габурыча прагаласавалі 60 (са 101) дэпутатаў парламента.

Пасля таго, як Генпракуратура Малдовы пачала расследаванне падробкі дыплома пра адукацыю Габурыча, падаў у адстаўку з паста прэм’ер-міністра Малдовы 12 чэрвеня 2015 года[2]. Неўзабаве пасля адстаўкі справа была закрыта ў звязку з заканчэннем тэрміну даўнасці: дыплом быў выдадзены ў 1995 годзе, а тэрмін даўнасці па такіх справах складае два гады[3].

Зноскі