Павел Філіп
| Павел Філіп | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| рум.: Pavel Filip | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Gheorghe Brega[d] | ||||||
| Пераемнік | Мая Санду | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Alexandru Oleinic[d] | ||||||
| Пераемнік | Vasile Botnari[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
10 красавіка 1966[1][2] (60 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | pavelfilip.md | ||||||
Павел Філіп (рум.: Pavel Filip; нар. 10 красавіка 1966 года, Пэнэшэшць, Малдаўская ССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны дзеяч. 20 студзеня 2016 года парламентам Малдовы зацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра краіны[4]. З 2011 па 2016 год з’яўляўся міністрам інфармацыйных тэхналогій і сувязі Малдовы. Віцэ-прэзідэнт Дэмакратычнай партыі Малдовы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Павел Філіп нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў сяле Пэнэшэшць, Страшэнскага раёна, Малдаўскай ССР.
У 1983 годзе паступіў у Кішынёўскі політэхнічны інстытут ім. Лазо, які скончыў у 1990 годзе, атрымаўшы дыплом інжынера-механіка. Пры гэтым, у 1984-86 гг. Філіп праходзіў службу ў арміі. Сваю адукацыю Павел Філіп працягнуў у Міжнародным інстытуце менеджменту (1991—1996)[5].
Працоўную кар’еру пачаў на кішынёўскай цукеркавай фабрыцы «Букурыя». У 1991—1993 гадах прапрацаваў на фабрыцы начальнікам кампрэсарнага аддзела; у 1993—1994 гадах быў дырэктарам аддзела вытворчасці. З 1998 па 2001 года займаў пасаду галоўнага інжынера АТ «Букурыя», сумяшчаючы яе з пастом намесніка ген. дырэктара па праблемах вытворчасці і тэхналогіі. З 2001 па 2008 год з’яўляўся генеральным дырэктарам фабрыкі[6].
У 2008—2011 гг. Павел Філіп з’яўляўся генеральным дырэктарам тытунёвай фабрыкі АТ «TUTUN-CTC» (былы Кішынёўскі тытунёвы камбінат)[7].
У палітыку Філіп прыйшоў у 2011 годзе, калі быў прызначаны на пасаду міністра інфармацыйных тэхналогій і сувязі Малдовы у кабінеце Філата. Надалей, Павел Філіп быў пераабраны на гэтым пасту ў кабінетах Юрые Лянкэ, Кірыла Габурыча і Валерыя Стральца. Па яго ініцыятыве была распрацавана стратэгія «Лічбавая Малдова — 2020».
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты з Таццянай Філіп[8]. У сям’і Філіп двое сталых дзяцей. Апроч роднай румынскай мовы, валодае рускай і англійскай[6].
Зноскі
- ↑ Pavel Filip // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Pavel Filip // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://old.gov.md/en/content/pavel-filip-about-freedom-prime-minister-and-independence-republic-moldova?hl=en-US
- ↑ Avem Guvern! Pavel Filip, noul Premier al Republicii Moldova, cu votul a 57 de deputați (рум.)(недаступная спасылка). realitatea.md (20 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
- ↑ Detaliul CURIOS din biografia lui Pavel Filip. Câți ani a studiat la Politehnică (рум.). Ziarul Național (15 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2016.
- 1 2 Pavel Filip. Prim-ministru al Republicii Moldova (рум.)(недаступная спасылка). Guvernul Republicii Moldova. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
- ↑ Биография Павла Филипа. РИА Новости (20 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2016.
- ↑ Ion Surdu. Pavel Filip, de la împăratul bomboanelor la candidat la funcţia de prim-ministru al Republicii Moldova (рум.). Adevarul Holding (15 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2016.