Іан Кіку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іан Кіку
малд.: Ion Chicu
Іан Кіку
І. Кіку на пасяджэнні Парламента Рэспублікі Малдова, падчас зацвярджэння на пасаду Прэм'ер-міністра, 14 лістапада 2019.
сцяг
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Малдова
з 14 лістапада 2019
Прэзідэнт Ігар Дадон
Папярэднік Мая Санду
сцяг
Саветнік Прэзідэнта Рэспублікі Малдова па эканамічных пытаннях
сцяг
ліпень — лістапад 2019
Прэзідэнт Ігар Дадон
сцяг
Міністр фінансаў Рэспублікі Малдова
10 снежня 2018 — 8 чэрвеня 2019
Папярэднік Актавіян Армашу
Пераемнік Наталля Гаўрыліца
 
Партыя беспартыйны
Адукацыя Акадэмія эканамічных навук Малдавіі
Прафесія эканаміст
Дзейнасць палітык
Веравызнанне праваслаўе
Нараджэнне 28 лютага 1972(1972-02-28) (48 гадоў)
 
Сайт Урад Рэспублікі Малдова

Іан Кіку (малд.: Ion Chicu; нар. 28 лютага 1972, с. Пыржалцень, Каларашскі раён, Малдаўская ССР, СССР) — малдаўскі дзяржаўны дзеяч, спецыяліст у галіне фінансаў. Міністр фінансаў Рэспублікі Малдова з 10 снежня 2018 па 8 чэрвеня 2019. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Малдова з 14 лістапада 2019.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 лютага 1972 у сяле Пыржалцень, Каларашская раёна Малдаўскай ССР.

У 1994 скончыў факультэт менеджменту Акадэміі эканамічных навук Малдовы. Валодае рускай, англійскай і французскай мовамі.

У 20052006 — дырэктар Галоўнага ўпраўлення структурных рэформаў Міністэрства эканомікі і гандлю Рэспублікі Малдова, саветнік першага віцэ-прэм’ер-міністра Зінаіды Грачанай[1][2].

З 1 сакавіка 2006 па 2008 — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Малдова[2]. 12 снежня 2007 прысвоены чын: «I ранг, дзяржаўны саветнік Рэспублікі Малдова III класа»[3].

З 4 красавіка 2008 па 9 верасня 2009 г. — галоўны дзяржаўны саветнік па эканамічных пытаннях і знешняй палітыцы прэм’ер-міністра Рэспублікі Малдова Зінаіды Грачанай[4][5].

Таксама займаў пасаду старшыні Савета стратэгічнага развіцця медыцынскага універсітэта імя Мікалая Тэстэміцану, працаваў кансультантам па кіраванні дзяржаўнымі фінансамі ў розных праектах.

С 2 студзеня па 12 снежня 2018 — генеральны сакратар Міністэрства фінансаў[6][7].

З 10 снежня 2018 па 8 чэрвеня 2019міністр фінансаў Рэспублікі Малдова[8].

З ліпеня па лістапад 2019 — саветнік па эканамічных пытаннях Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона.

Прэм’ер-міністр[правіць | правіць зыходнік]

12 лістапада 2019 Парламент Малдовы вынес вотум недаверу Ураду. За дадзенае рашэнне прагаласавала 52 дэпутата з 101. Прычынай для вынясення вотуму стала ініцыятыва кабінета міністраў па змяненні заканадаўства, якія вызначаюць працэдуру абрання Генеральнага пракурора Малдавіі[9][10].

13 лістапада Ігар Додон вылучыў кандыдатуру Кіку на пасаду прэм’ер-міністра Малдовы[11]. 14 лістапада парламент краіны прызначыў яго[12].

У той жа дзень Кіку абвясціў, што яго ўрад «выканае ўсе абавязацельствы дзяржавы перад знешнімі партнёрамі і міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, перш за ўсё МВФ і Сусветным банкам»[13]. Падчас свайго прызначэння Ігар Дадон назваў яго «тэхнакратам, прафесіяналам, які не быў членам якой-небудзь палітычнай партыі», хоць Кіку сапраўды быў саветнікам прэзідэнта[14]. На наступны дзень ён быў прадстаўлены супрацоўнікам Дзяржаўнай канцылярыі[15]. У склад урада Кіку з урада Санду быў прызначаны толькі Павел Войка, які змяніў пасаду міністра абароны на пасаду міністра ўнутраных спраў.

20 лістапада наведаў Маскву з першым рабочым візітам, дзе правёў перамовы са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым[16][17].

16 сакавіка 2020 года для забеспячэння палітычнай падтрымкі ўраду Кіку, фракцыі ПСРМ і ДПМ сфармавалі ў Парламенце Малдавіі кіруючую большасць (да гэтага, з 14 лістапада 2019, пасля развалу кааліцыі ПДС, ПППГП і сацыялістаў, Партыя сацыялістаў з’яўлялася кіруючым ў Парламенце меншасцю). Пагадненне аб стварэнні кааліцыі прывяло да кадравых перамен ва ўрадзе — 4 з 9 міністэрскіх і 1 з 2 віцэ-прэм’ерскага партфеляў (па рэінтэграцыі) былі аддадзены ДПМ: эканомікі і інфраструктуры, замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі, абароны і адукацыі, культуры і даследаванняў[18][19][20].

З сярэдзіны чэрвеня 2020 г. пасля пераходу шэрагу дэпутатаў з фракцыі ДПМ ў парламенцкую групу «Про-Малдова», урад Кіку зноў з’яўляецца урадам меншасці — кааліцыя ПСРМ і ДПМ ў парламенце складае 50 дэпутатаў супраць апазіцыі з 51 дэпутата.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, трое дзяцей[21].

Зноскі

  1. Постановление Правительства Республики Молдова от 07.11.2005 г. № 1167 «О назначении господина Кику Иона»
  2. 2,0 2,1 Постановление Правительства Республики Молдова от 01.03.2006 г. № 228 «О назначении господина Кику Иона»
  3. Распоряжение премьер-министра Республики Молдова от 12.12.2007 г. № 121-р «О присвоении классных чинов»
  4. Постановление Правительства Республики Молдова от 02.04.2008 г. №. 498 «О назначении на должности главных государственных советников премьер-министра»
  5. Постановление Правительства Республики Молдова от 09.09.2009 г. № 551 «Об освобождении господина Иона Кику»
  6. Постановление Правительства Республики Молдова от 30.11.2017 г. № 1022 «О назначении господина Иона Кику на должность генерального государственного секретаря Министерства финансов»
  7. Распоряжение Правительства Республики Молдова от 12.12.2018 г. № 142-р «О прекращении служебных отношений господина Иона Кику»
  8. Указ Президента Республики Молдова от 10.12.2018 г. № 994-VIII «О назначении господина Иона Кику министром финансов»
  9. Правительство Молдавии ушло в отставку
  10. Парламент Молдавии отправил в отставку правительство Санду
  11. Глава Молдавии выдвинул на пост премьера своего советника Иона Кику
  12. Парламент Молдовы назначает новое правительство
  13. Молдавский парламент утвердил Кику на должности премьер-министра страны
  14. Парламент Молдовы утвердил новое «технократическое» правительство
  15. Додон представил нового премьер-министра Иона Кику и ряд новых министров
  16. Новый премьер-министр Молдовы Чику планирует посетить Москву в конце этой недели.
  17. Российско-молдавские переговоры. Дмитрий Медведев провел переговоры с Премьер-министром Республики Молдова Ионом Чику.
  18. Соглашение о коалиции привело к кадровым перестановкам в правительстве Молдовы
  19. В Молдове социалисты и демократы сформировали парламентское большинство
  20. Президент Молдавии утвердил новых членов кабмина — вернулись демократы
  21. Ион Кику: биография кандидата на пост премьер-министра

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]