Наталля Гаўрыліца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Наталля Гаўрыліца
малд.: Natalia Gavrilița
Natalia Gavrilița September 2021.jpg

15-ы прэм’ер-міністр Малдовы[d]
з 6 жніўня 2021
Папярэднік Аурэліу Чакой[d]
дэпутат Парламента Малдовы[d]
23 ліпеня 2021 — 6 жніўня 2021
Minister of Finance of Moldova[d]
8 чэрвеня 2019 — 14 лістапада 2019
Папярэднік Іан Кіку
Пераемнік Sergiu Pușcuța[d]

Нараджэнне 21 верасня 1977(1977-09-21) (44 гады)
Веравызнанне Праваслаўная царква Малдовы
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, юрыст
Commons-logo.svg Наталля Гаўрыліца на Вікісховішчы

Наталля Гаўрыліца (рум.: Natalia Gavrilița; нар. 21 верасня 1977, с. Малаешты, Малдаўская ССР) — малдаўскі палітык. Прэм’ер-міністр Малдовы з 2021 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сяле Малаешты ў Прыднястоўі.

У 2000 годзе скончыла юрыдычны факультэт Малдаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2005 годзе атрымала ступень магістра дзяржаўнай палітыкі ў Школе дзяржаўнага кіравання ім. Джона Ф. Кенэдзі пры Гарвардскім універсітэце (Кембрыдж, ЗША).

У 2000—2003 гадах працавала асістэнтам па палітычных пытаннях у Бюро эканамічных і палітычных спраў пры пасольстве ЗША ў Малдове. У 2005 годзе — дарадца ў офісе віцэ-старшыні па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка ў Вашынгтоне. У 2005—2006 гадах была стажорам, затым кансультантам у галоўным упраўленні эканамічных і фінансавых спраў Еўракамісіі ў Бруселі.

У 2008—2009 гадах займала пасаду кіраўніка ўпраўлення праграм і каардынавання дапамогі пры ўрадзе Малдовы. У 2009—2013 гадах — старшы кансультант, затым партфельных менеджар па метадах аналізу Праграмы статыстыкі, доказаў і адказнасці ў міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Oxford Policy Management (Оксфард, Вялікабрытанія), якая займаецца пытаннямі развіцця краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу. З 2013 па 2014 гады з’яўлялася галоўным кансультантам ва ўпраўленні аналізу, маніторынгу і ацэнкі палітыкі Міністэрства асветы Рэспублікі Малдова (пасаду міністра асветы ў 2012—2015 гадах займала Мая Санду). У 2014—2015 гадах — дзяржаўны сакратар міністэрства асветы.

У 2015—2019 гадах працавала генеральным дырэктарам Глабальнага інавацыйнага фонду ў Лондане (Вялікабрытанія).

У 2017 годзе Наталля Гаўрыліца ўступіла ў праеўрапейскую Партыю дзеяння і салідарнасці (ПДС), лідарам якой да свайго абрання прэзідэнтам Малдовы ў лістападзе 2020 года была Мая Санду. Была абраная віцэ-старшынёй партыі. З 8 чэрвеня па 12 лістапада 2019 года — міністр фінансаў ва ўрадзе Маі Санду.

Пасля перамогі Маі Санду на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе 2020 года ў Малдове здарыўся палітычны крызіс. Пры падтрымцы праеўрапейскіх сіл у снежні 2020 года Прэзідэнт дамаглася адстаўкі ўрада Іана Кіку, якога падтрымлівала парламенцкая большасць. 27 студзеня 2021 года яна ўнесла ў парламент кандыдатуру Наталлі Гаўрыліцы на пасаду прэм’ер-міністра краіны. Аднак 11 лютага дэпутаты аднагалосна прагаласавалі супраць гэтага прызначэння. 28 красавіка 2021 года Мая Санду падпісала ўказ аб роспуску парламента. На датэрміновых выбарах 11 ліпеня 2021 года Партыя дзеяння і салідарнасці атрымала большасць, што дазволіла ёй самастойна сфармаваць урад.

6 жніўня 2021 года парламент Малдовы зацвердзіў праграму і склад урада Наталлі Гаўрыліцы.

Прыватныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Валодае англійскай, іспанскай, рускай, румынскай і французскай мовамі. Замужам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]