Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў
Дата нараджэння 2 лютага 1907(1907-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1975(1975-08-16) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Гады службы 19291955
Званне polkovnik[d]
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Кірыл Нікіфаравіч Осіпаў (2 лютага 190716 жніўня 1975) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1941 года)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Осіпаў К. Н., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў вёсцы Збароў у сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў у райкаме камсамола Жлобіна. У Чырвоную Армію ўступіў у 1929 годзе, прыймаў удзел у савецка-фінскай вайне. У 1931 годзе ўступіў у КПСС[1]. У 1935 годзе скончыў артылерыйскае вучылішча[2].

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 года. Осіпаў быў сакратаром партбюро 245-га гаубічнага артылерыйскага палка (37-я стралковая дывізія, 19-я армія, Заходні фронт), калі, будучы старшым палітруком, апынуўся ў абкружэнні[1]. Осіпаў у складзе групы войскаў генерал-лейтэнанта І. В. Болдзіна з баямі спрабаваў выйсці з акружэння. У жніўні 1941 года, перайшоўшы лінію фронту, змог наладзіць сувязь з Коневым І. С.; пры яго ўдзеле быў распрацаваны і ажыццёўлены план злучэння групы з войскамі Чырвонай Арміі. 15 жніўня 1941 года Осіпаву К. Н. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][2]. У 1942-1943 гадах ён працаваў пры штабе партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту, пакуль у 1944 годзе зноў не апынуўся на фронце, прыняўшы ўдзел у вызваленні Беларусі, у баях ва Усходняй Прусіі і супраць Японіі[2].

Працягнуўшы пасля вайны службу ў арміі, Осіпаў К. Н. у 1947 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу і ў 1955 годзе пайшоў у запас у званні палкоўніка. Быў пахаваны ў Гомелі на Давыдаўскіх могілках, дзе ў 1976 годзе на яго магіле ўсталявалі абеліск[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Осіпава К. Н. названая адна з вуліц Гомеля[3].

Зноскі

  1. а б в г Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  2. а б в г Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 64—65 с. — 8 000 экз.
  3. Гарады і вёскі Беларусі / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш.. — Мінск, 2005. — Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць. — С. 251. — 520 с. — ISBN 985-11-0330-6.