Іван Васілевіч Болдзін
Іван Васілевіч Болдзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 (15) жніўня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1965[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя СССР |
Гады службы |
1914 — 1917 1918 — 1965 |
Званне |
|
Камандаваў | 50-я армія, Усходне-Сібірская ваенная акруга |
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Васілевіч Болдзін (15 жніўня 1892, в. Высоцкая Інсарскага р-на, Мардовія, Расія — 28 мая 1965) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-палкоўнік (1944).
Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1919, удзельнік І сусветнай і грамадзянскай войнаў. Удзельнік пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). 3 1940 намеснік камандуючага войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы аператыўнай групай войск, удзельнік абарончых баёў на Гродзеншчыне, вывеў групу савецкіх байцоў з акружэння. З лістапада 1941 камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, Беларускай наступальнай аперацыі. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Прусіі. З красавіка 1945 намеснік камандуючага 3-м Украінскім фронтам. Пасля вайны на камандных пасадах у Савецкай Арміі, у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961).
Ганаровы грамадзянін Гродна (1968).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем Болдзіна названы вуліцы ў Гродне, Магілёве, Калузе, Туле, Саранску, Кадошкіне (Мардовія), Шчокіне (Тульская вобласць), сквер у Калузе.
Зноскі
- ↑ Болдин Иван Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болдзін // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
- Болдин // Гродно. Энцикл. справ. Мн., 1989.
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Пензенскай губерні
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Асобы
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Памерлі 28 мая
- Нарадзіліся ў Мардовіі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі вызвалення Магілёва
- Мемуарысты СССР
- Ганаровыя грамадзяне Гродна
- Ганаровыя грамадзяне Калугі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2-га склікання
- Камандуючыя Адэскай ваеннай акругай
- Камандуючыя Усходне-Сібірскай ваеннай акругай
- Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР