Перайсці да зместу

Кірыла Цімафеевіч Анікіевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К. Анікіевіч)
Кірыла Цімафеевіч Анікіевіч
Род дзейнасці краязнавец, этнограф, археолаг
Навуковая сфера этнаграфія, краязнаўства і археалогія
Альма-матар

Кірыла Цімафеевіч Анікіе́віч[1][2] — краязнавец, археолаг і этнограф 2-й паловы XIX — пачатку XX стагоддзя.

Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у народных вучылішчах Магілёўскай і Віцебскай губерняў[3].

Вывучаў побыт беларускіх сялян, збіраў фальклорны матэрыял, вёў археалагічныя раскопкі, быў сталым карэспандэнтам Е. Р. Раманава падчас працы таго над «Беларускім зборнікам»[3]. Вёў археалагічныя раскопкі на Віцебшчыне і Магілёўшчыне. Асноўная праца — «Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907)[3].

  1. БелЭн 1996.
  2. Этнаграфія Беларусі 1989.
  3. а б в Аникиевич Кирилл Тимофеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с. — 50 000 экз.