Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 410
Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 410 — лагер сістэмы ГУЛАГа, які дзейнічаў у горадзе Баранавічы ў 1945-49 гг[1]. У лагеры трымалі нямецкіх ваеннапалонных, якіх выкарыстоўвалі ў прымусовай працы на аднаўленне эканомікі СССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. У лагеры маглі знаходзіцца і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, а таксама вайскоўцы з краін-саюзніц Германіі[2]. Як і выпадку з аналагічным лагерам пад Мінскам (№ 168) акрамя ваеннапалонных у лагеры маглі знаходзіцца цывільныя грамадзяне, прымусова вывезеныя з Германіі згодна з пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Берыя ад 6 лютага 1945 г[3].
Асноўная інфармацыя пра лагер 410 знаходзіцца ў занальным дзяржаўным архіве г. Баранавічы, у тым ліку планы работы зняволенных і спецданясенні аб пабегах ваеннапалонных[4].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР
- Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР
- Інтэрніраванне немцаў у ЗША
Зноскі
- ↑ Управление лагеря военнопленных № 410 Министерства внутренних дел СССР, г. Барановичи Барановичской области// Зональный государственный архив в г. Барановичи
- ↑ В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)
- ↑ О. И. Усачёв. Лагерь военнопленных и мемориал в Масюковщине ч. 3 Архівавана 5 жніўня 2017.//Минск старый и новый
- ↑ Управление лагеря военнопленных № 410 Министерства внутренних дел СССР, г. Барановичи Барановичской области// Зональный государственный архив в г. Барановичи