Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных №311
Лагер НКУС для нямецкіх ваеннапалонных № 311 — лагер НКУС/МУС СССР у Магілёве, у якім трымалі палонных салдат Вермахта, вайскоўцаў саюзных гітлераўскай Германіі армій і інтэрніраваных НКУС цывільных нямецкіх і венгерскіх грамадзян[1] і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў[2] для выканання прымусовай працы. Згодна архіўным дадзеным, апублікаваным гісторыкам МУС А. Шарковым, на 30 красавіка 1946 г у лагеры знаходзілася 3096, чал, з якіх 111 былі ў лазарэце і 525 у спецкамандах[3]. Паколькі гаспадарка Магілёва была разбурана на 70-80 %, яе аднаўленне часткова вырашалася сіламі ваеннапалонных[4]. У шырокім доступе практычна адсутнічае інфармацыя пра ўмовы знаходжання, аплату працы, побыт і жыццё ваеннапалонных і цывільных інтэрніраваных у лагеры № 311, але няма задакументаваных падстаў лічыць, што яны істотна адрознівалісь ад іншых аналагічных лагераў на тэрыторыі Беларусі і ўсяго СССР.
Памерлых у палоне хавалі на могілках спецшпіталя № 3161. Пасля ліквідацыі лагера могілкі знаходзіліся ў заняпадзе да таго як, у супрацоўніцтве з Народным саюзам Германіі для дагляду вайсковых пахаванняў, улады горада не правялі іх добраўпарадкаванне[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам
- Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР
- Інтэрніраванне немцаў у ЗША
- Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР
Зноскі
- ↑ Як мінімум адзін венгр, Янош Фодор (1910—1945), адносіны якога да арміі невядомы, памёр у спецшпіталі 3161 ў Магілёве згодна мемарыяльнаму спісу(недаступная спасылка)
- ↑ В. Черкасова ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные// Белгазета 17.09.2001, № 36 (302)
- ↑ А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 375
- ↑ А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 373
- ↑ А. В. Шарков Содержание и трудовое использование немецких военнопленных на территории Беларуси (1944-51 гг)//Советские и немецкие военнопленные в годы Второй мировой войны, с. 407
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- "Люди часто стояли в очередях всю ночь". Что немецкий военнопленный писал о Могилеве. Архівавана 30 лістапада 2018. // TUT.BY
- Губерт Гривель «Мы мечтали о хлебе и мире» (Wir träumten von Brot und von Frieden, 1983)